Aб’явы Ліда ад 19 лютага

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

РЫМА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НМП

ЛІДА-ІНДУСТРЫЯЛЬНЫ

7 нядзеля ў звычайным перыядзе

19 лютага 2012 г.

1. На гэтым тыдні пачынаецца Вялікі пост. Мы разпачнем гэты Святы Час у Папяльцовую Сераду – 22 лютага. У гэты дзень у нашым касцеле св. Імшы будуць праводзіцца а гадзіне 10.00 і 18.30. На кожнай св. Імшы адбудзецца абрад пасыпання галоваў попелам.

У гэты дзень у нашым касцеле адбудзецца благаслаўленне попелу са спаленых галінак вербаў, асвечаных у леташнюю Пальмовую нядзелю. Гэтым попелам святар пасыпае галовы вернікаў са словамі: «Кайцеся і верце ў Евангелле» альбо «Памятай, што ты — прах, і ў прах вернешся». Гэтае літургічнае дзеянне выяўляе нашу гатоўнасць да пакаяння, да велікапосных аскетычных практыкаванняў, а таксама падкрэслівае праўду пра смяротнасць і прамінальнасць часовых дабротаў.

На Папялец абавязвае нас пост сціслы, ад якога няма ніякай дыспэнзы і гэты пост на Папялец абавязвае кожнага. Адзін раз мы ямо да сыта, 2 разы злёгку. Без мясных патраваў. Калі здароўе пазваляе – заахвочваецца вернікаў. Каб Папялец перажіць шчырым пасце – на хлебе і вадзе.

2. Ад Папялца да Першай Нядзелі Вялікага посту – з 23 да 25 лютага – прыпадаюць Дні малітваў за цвярозасць і дух пакаяння.

3. На гэтым тыдні мы пачынаем Вялікі пост. Заахвочваем зрабіць розныя пастановы на гэты перыяд Вялікага Посту. Няхай будзе менш у гэты час у нашай парафіі, нашых сем’ях – алкаголю, гневу, нянавісці, сваркі, абмовы, плётак. Усяго таго, што аддзяляе нас ад Бога. Адмовіцца ад чагосьці, і ахвяраваць гэта Богу, і Ён аддасьць нам у сто разоў больш. Няхай гэты пост будзе для кожнага з нас больш радасным і святым.

Як прыклад пастановы на Вялікі Пост – можа быць – адмова ад чагосці, што само па сабе з’яўляецца добрым, але ахвяраванае для Бога.

4. Запрашаем і заклікаем вас прыняць удзел у набажэнствах, звязаных з перыядам Вялікага Посту –

a. Песні Жальбы – ў кожную нядзелю Вялікага посту, перад імшой у вечары – а гадзшне 17.30

b. Крыжовы шлях – ў кожную пятніцу Вялікага паста –

раніцай – пасля імшы з раніцы а гадзіне – 9.30;

у вечары – а гадзіне 17.00 — для дзяцей і моладзі;

– пасля імшы у вечары а гадзіне – 19.00.

Калі хтосьці па якой-небудзь прычыне не зможа ўдзельнічаць разам ў касцеле у гэтых Набажэнствах Вялікага Посту – шчыра заахвочваем адпраўляць гэтыя Набаженства ў сваіх дамах.

За ўдзел ў Набажэнствах – Песнях Жальбы і Крыжовага падчас Вялікага Посту, мы можаме атрымаць поўную індульгенцыю (зупэлны адпуст) – адпушчэнне він і пакарання за грахі. Гэты адпуст можна ахвяраваць альбо за сваю душу, альбо за адну душу пасерлую.

5. Велікапостныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць традыцыйна на V Нядзелі Вялікага посту — панядзелак, аўторак і сераду — 26, 27, 28 сакавіка. Дзень споведзі запланаваны ў нашым прыходзе – ў аўторак — 27 красавіка. За ўдзел ў велікапостных рэкалекцыях можна таксама атрымаць поўную індульгенцыю (зупэлны адпуст).

6. Мы пачынаем Вялікі пост, і пачынаецца перыяд велікоднай споведзі. Яна будзе доўжыцца больш за тры месяцы. Давайце ў гэты час пастараемся пайсці да споведзі і Святой Камуніі, каб выканаць запаведзь Касцельную, якая абавязвае нас да споведзі і Святой Камуніі Вялікоднай.

7. Звяртаемся да Вас с просьбай, аб тым каб мы паклапаціліся за хворымі і адзінокімі, каб пазваць святвра, каб іх паспавядаць і удзяліць Сакраманту Намашчэння Хворых. Пастарайцеся не адкладаць гэтага на астатак. Ім бліжэй да Святаў, тым часцей мы бедзем выязжаць спавядаць у іншыя касцелы і бедзе цяжэй пад’ехаць да хворых. Таму звяртаемся да Вас с просьбай, каб мы адведалі нашых хворых і церпячых да 20 сакавіка. Дзякуем Вам за зразуменне.

8. Перад алтаром стаіць скарбонка, дзе вы можаце скласці ахвяры на кветкі на Свята Пасхі.

9. У Сакрыстыі вы можаце запісаць інтэнцыі св. Імшаў.

10. У Сакрыстыі прымаем таксама ахвяры на аграджэнне каля нашага касцела. Мы дзякуем тым сем’ям, якія прынеслі свае ахвяры.

11. Пры выхадзе с касцела заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу. Свежы выпуск «Слова жыцця», «Дыялог», «Ave Maria» і іншыя каталіцкія часопісы і газеты – сардэчна запрашаем.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews