Больш за 100 дзяцей прыступілі да Першай Камуніі ў Шчучыне

18 мая ў парафіі Св. Тэрэзы ў Шчучыне 108 дзяцей прыступілі да Першай Камуніі. Урачыстую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP. Да гэтай важнай падзеі ў хрысціянскім жыцці, спаткання з жывым Хрыстом у Найсвяцейшым Сакрамэнце, дзяцей рыхтаваў а. Аляксандр Махнач SP.

Падрыхтоўка да Першай Камуніі адбываецца ў шчучынскай парафіі 2 гады. Дзеці рыхтуюцца да яе праз разнастайныя набажэнствы і рэкалекцыі на працягу года, а па заканчэнні катэхетычных заняткаў кандыдатаў да Камуніі чакае маленькі экзамен па Катэхізісе і першая ў жыцці споведзь.

Падчас урачыстасці пробашч парафіі заахвоціў дзяцей і іх бацькоў да таго, каб момант Першай Камуніі стаў для іх нагодай не для перапынку ад катэхетычных заняткаў і нядзельных Імшаў, а для працягу пазнання Хрыста на занятках па рэлігіі ў наступныя гады.

А. Віталій Слука SP    http://catholic.by

 

Фотарэпартаж

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews