Душпастырскія аб’явы Шчучын ад 11 мая

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА IV ВЕЛІКОДНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год A — 2014/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Сёння Нядзеля Добрага Пастыра. Сусветны Дзень малітв аб новыя шматлікія пакліканні да святарскай службы і манаскага жыцця. У гэтай інтэнцыі будзем маліцца на працягу цэлага тыдня.

 

 

13 мая (аўторак) – Дзень Фацімскі ў нашай парафіі. На св. Імшы а 10.00 гадз. молімся аб прыезд Святога Айца ў Беларусь. Пасля св. Імшы, выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і Адарацыя да 12.30. У 16.30 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі да Маці Божай Фацімскай. У 18.00 урачыстая св. Імша, падчас якой кс. біскуп Юзаф Станеўскі ўдзеліць сакрамэнту бежмавання групе моладзі і дарослых з нашай парафіі. Пасля св. Імшы, Фацімскае набажэнства і працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай вакол тэрыторыі каля касцёла.

 

14 мая (серада) — свята св. Мацея, апостала.

 

16 мая (пятніца) – успамін св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка.

 

17 мая (субота) —  у 10.45 споведзь дзяцей, якія ў гэтым годзе першы раз прыступяць да св. Камуніі.

 

18 мая (нядзеля) – на св. Імшы ў 11.30, першая св. Камунія дзяцей з нашай парафіі. Таму просьба да дзяцей, моладзі і старэйшых, хто зазвычай прыходзіць на св. Імшу а гэтай гадзіне, каб прыйсці ў іншым часе.

 

  • Сёння пасля св. Імшы а 16.00 гадз., запрашаем усіх жадаючых на канферэнцыю ў гонар славутага навукоўца, святара, піяра — Станіслава Баніфацыя Юндзіла, які працаваў пад канец ХVIII стагоддзя ў піярскай школе ў Шчучыне. Мерапрыемства будзе праходзіць у касцёле.

 

  • Таксама сёння, у касцёле, у 17.30 адбудзецца сход бацькоў, дзеці якіх у гэтым годзе ідуць да I споведзі.

 

  • З 16 па 18 мая ў Гродна адбудуцца Дыяцэзіяльныя Дні моладзі. У гэтым мерапрыемстве таксама ўдзельнічае група моладзі з нашай парафіі. Той, хто запісаўся, сёння пасля св. Імшы ў 11.30 арганізацыйаная сустрэча.

 

  • У сувязі з рэпетыцыямі дзяцей да І споведзі, маёвае набажэнства ў будні дзень будзе перад св. Імшой у 18.30.

 

  • 14 мая, у сераду, а 19.00 гадз. св. Імша падзякі, а таксама сустрэча моладзі і дарослых, якія ў прошлым годзе прынялі сакрамэнт бежмавання. Шчыра запрашаем!

 

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і новы нумар часопіса Дыялог.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews