У Шчучыне парафіяне прайшлі Крыжовым шляхам па вуліцах горада

З 9 па 11 красавіка ў Шчучыне ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса адбыліся велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў а. Міхаіл Цвячкоўскі MIC з Жодзіна.

Велізарная любоў Бога, грэх, які знішчае чалавечую прыроду, і Марыя як прыклад верніка сталі асноўнымі тэмамі трохдзённых перадсвяточных разважанняў. Традыцыйна падчас слухання казанняў кожны парафіянін мог скарыстацца з сакрамэнту пакаяння і паяднання.

Напрыканцы ўдзельнікі рэкалекцый прайшлі Крыжовым шляхам па вуліцах горада, даючы добрае сведчанне жыхарам Шчучына.

Крыжовы шлях праводзіў святар-рэкалекцыяніст. У разважаннях да стацый была вылучана тэма любові Бога да чалавека. У кожнай са стацый Крыжовага шляху паказвалася, як Бог любіць чалавека, церпячы не толькі крыўду, асуджэнне, але таксама боль і смерць.

Разважанні Крыжовага шляху былі падрыхтаваны з мэтай пераказаць удзельнікам рэкалекцый запавет Божай любові, каб зносячы крыўды, асуджэнні і боль, па прыкладу Хрыста не забывацца любіць “такіх самых”, ці сваіх бліжніх.

фотаздымкi тут

А. Віталій Слука SP

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews