Чарговая сустрэча ксяндзоў Яна i Андрэя з педагогамi i выхавацелям

K800_P1040347

Напярэдадi свята Божага Нараджэння, 23 снежня, адбылася чарговая сустрэча ксяндзоў Яна i Андрэя з педагогамi i выхавацелямi, як працуючымi, так i тымi, хто знаходзiцца на заслужаным адпачынку, з  мiкрараёна «Iдустрыяльны» (з нашай піярскай парафіі ў Лідзе).

На сустрэчы разглядалiся пытаннi ролi педагогаў у выхаваннi падрастаючага пакалення. Гаворка iшла пра тое, што настаўнiкi i выхавацелi,  несучы свет ведаў, павiнны несцi разам i свет веры дзецям, паказваць сваiмi паводзiнамi, сваiмi ўчынкамi, сваiмi словамi альтэрнатыву тым, хто страцiў надзею на лепшае, цi мае ўсе ўмовы для таго, каб думаць, што ўвесь свет-дрэнны i нiчога добрага ў жыццi мяне не чакае. Таму ксёндз Ян звярнуў увагу прысутных на словы Папы Рымскага Францыска I: «Дзялiцца вопытам веры, сведчыць аб ёй, прапаведываць Евангелiе — гэта заданне, якое Гасподзь даверыў усёй Царкве и кожнаму веруючаму». 

У працэсе бяседы Ксёндз Ян звяртаў увагу на словы и выказваннi Папы Рымскага Францыска I, якi сказаў, што жыццё ў малiтве — гэта пачатак усiх пачаткаў, што, на жаль, на сёняшнi дзень iснуе няправiльная сiстэма прыярытэтаў. Главу Каталiцкага Касцёла абурае тое, што смерць бяздомнага чалавека не пападае ў навiны, не з’яўляецца незвычайнай падзеяй, а вось змяненне банкаўскага iндэксу на 2% становiцца сенсацыяй. Па словах панцiфика, сапраўдны хрысцiянiн той, хто гатовы працягнуць руку дапамогi тым, каму гэта патрэбна, сапраўдны хрысцiянiн — гэта той, хто не асуджае iншых, а молiцца за iх.

Ксёндз Ян, развiваючы гэтую тэму,  выказаў думку, што  кожны педагог павiнен бачыць у сваiх вучнях найперш усё добрае — Хрыста, бо добрае, альбо Хрыстос, ёсць у кожным чалавеку ад нараджэння яго. Таму ўсiм, хто займаецца выхаваннем дзяцей, трэба не толькi памятаць  аб гэтым, але i развiваць у працэсе навучання i выхавання ўсё тое добрае, што заложана ў кожным чалавеку Богам, и менавiта тады мiсiя настаўнiка и выхавацеля можа быць выкананай.

Напрыканцы, дамовячыся аб наступнай сустрэчы, ксянзы пажадалi ўсiм настаўнiкам, каб Бэтлеемская Зорка — сiмвал нараджэння Збаўцы — асвятлала iх жыццё и каб яны самi сталi гэтым святлом и жылi, асвятляючы шляхi дзяцей да Бога. Спатканне закончылася супольнай малітвай і ламаннем аплаткай.

Алена Сярко

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews