Аплатак, якім дзелімся

Калі сядаем за вігілійны стол падчас Божага Нараджэння, то не ўяўляем сабе яго без аплатка. Аднак, ламаючы гэты кавалак хлеба і дзелючыся ім паміж сабой, ці здаём сабе справу з глыбокага сэнсу, укрытага ў так звычайным гэсце, якім ёсць ламанне і дзяленне аплаткам?

Сваім карэннем звычай ламання аплаткам  дасягае ранняга хрысціянства, адносіцца да абраду, які звязаны з ламаннем і раздаваннем, а таксама распаўсюджваннем ахвярных хлябоў. Гэта былі дары, якімі Касцёл дзяліўся з вернікамі падчас святаў. Перш за ўсё, звычай гэты меў сімвалізаваць супольнасць вернікаў і прыналежнасць да адной супольнасці Касцёла. Аднак ў сярэднія вякі з’явіўся хлеб, які сваім выглядам прыпадабняўся да сучаснага аплатка. На іх таксама былі адлюстраваны  розныя сімвалы і сцэны, звязаныя з жыццём Хрыста або святых. Гэта была свайго роду катэхэза для тых, хто не умеў чытаць і пісаць.

Для большасці людзей аплатак з’яўляецца проста кавалкам белага, тонкага хлеба. Аднак, для многіх хрысціян, асабліва для нас, католікоў, ён уяўляе сабой важную сімволіку. Перш за ўсё трэба заўважыць, што ламанне аплаткам напрамую звязана з найважнейшым Сакрамэнтам Касцёла – Эўхарыстыей.  Вядома, для нас, веруючых у жывую прысутнасць Хрыста ў сваім Целе і Сваёй Крыві, ламанне аплаткам  з’яўляецца сімвалам спажывання Эўхарыстычнага хлеба, які з’яўляецца, самім Хрыстом. “Ён, калі дабравольна выдаў сябе на мукі, узяў хлеб і, падзяку Табе складаючы, ламаў і раздаваў сваім вучням, кажучы: БЯРЫЦЕ І ЕШЦЕ З ГЭТАГА ЎСЕ,  БО ГЭТА ЁСЦЬ ЦЕЛА МАЁ, ЯКОЕ ЗА ВАС БУДЗЕ ВЫДАНА.”

Акрамя гэтага сімвала, аплатак, падобна, як і ўсё Божае Нараджэнне, з’яўляецца знакам супольнасці. Ламаемся ім у нашых сем’ях, складаючы сабе пажаданні і просячы аб прабачэнні. Дзелючыся сімвалам узаемнай любові і пашаны, жадаем, перш за ўсё, сваім блізкім і знаёмым усялякага дабра, як фізічнага, так і духоўнага. Таму вельмі важна, каб мы, падобна, як ахвяруем сваім блізкім гэты малы кусочак хлеба, маглі ў сваім жыцці дзяліцца з патрабуючымі сваім сэрцам, здольнасцямі і штодзённым хлебам.  Гэты белы хлеб, які нараджаецца з вялікай колькасці зярняткаў, павінен з’яўляцца для нас сімвалам адзінства і дабра, якія злучаюць нас разам, дзеля таго, каб мы сталі адной вялікай сям’ёй у Хрысце.

Дзяленне аплаткам — гэта асаблівы момант, які таксама сімвалізуе згоду паміж пакрыўджанымі. Менавіта ламанне і дзяленне аплаткам прымалася ў нашай традыцыі як форма даравання ўзаемных абід і пагаджэння. “Супакой на зямлі людзям добрай волі”.

http://jan.by

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews