Сустрэча Катэхетаў Лідскага Дэканата.

P1040316_thumb

На прыканцы лістапада бягучага года прайшла сустрэча катэхетаў Лідскага Дэканата. Сустрэча была арганізавана а. Янам Асіповічам, які з’яўляецца катэхетычным візітатарам для Лідскага Дэканата. Сустрэча праходзіла ў касцёле і кляштары Айцоў Піяраў у Лідзе ў м-не Індустрыяльны.

На сустрэчы прысутнічалі святары, сёстры і свецкія асобы, усе – хто вучыць дзяцей і моладзь Катэхізіса.

Сустрэча мела характар ​​малітоўна-фармацыйны.

На самым пачатку а. Ян павітаў прысутных цёплымі словамі, выразіў удзячнасць за прысутнасць на гэтым спатканні і запрасіў да супольнай малітвы.

Духоўную канферэнцыю сказаў а. Юрый Саковіч (пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах). Айцец Юрый нагадаў прысутным аб пакліканні быцця катэхетам, і абавязкам якія з гэтай паслугі вынікаюць. Даклацца таксама ўзгадаў некалькі прыкладаў са свайго жыцця, дзелячыся тым, як павінен паступіць катэхет у той чы іншай сітуацыі.

Затым быў час, каб у цішыні памаліцца перад Найсвяцейшым Сакрамантам, аддаючы Богу дзяцей і моладзь, сярод якіх працуем і абвяшчаем Евангелле.

Наступным пунктам праграмы была Супольная св. Ішма. Навуку сказаў а. Ян Асіповіч. Казнадзея навязваючы ды ўрыўку з Евангелля св. Лукі аб ненідомым з Ерыха, падкрэсліў, што кожны чалавек мае ў сваім жыцці духоўную сляпоту. І каб яе вылячыць патрэба мець адвагу папрасіць выразна і рашуча Езуса аб дапамозе.

Спатканне скончылася супольнай Агапай, дзе абмяркоўваліся бягучыя справы звязаныя з катэхэзай ў парафіях дэканату.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews