У айцоў піяраў у Шчучыне прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў

pow 2013 (52)

З 7 па 9 лістапада ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў ад 15 гадоў. Духоўныя практыкаванні прашлі пад тэмай ”Пан Бог у маім жыцці” і былі прысвечаны разважанням аб тым, якое месца Бог займае ў жыцці хрысціяніна, разважанням пра веру і жыццёвае пакліканне.
У сустрэчах прымалі ўдзел юнакі з Гродна (парафія Францішка Ксаверыя), Шчучына (парафія Св. Тэрэзы Авільскай), Ліды (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і парафія Святой Сям’і). Сустрэчы праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, душпастыр пакліканняў.


Атмасфера была сапраўды малітоўная і сяброўская. Удзельнікі мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з жыццём і душпастырствам Ордэна піяраў, харызмай якога з’яўляецца выхаванне і навучанне дзяцей і моладзі па прыкладзе св. Юзафа Каласанса, заснавальніка ордэна.
Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць паглыбіць сваю веру, умацаваць сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. У межах сустрэч заўсёды ёсць супольная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, канферэнцыі, індывідуальная размова са святаром. Цэнтрам духоўных сустрэч з’яўляюцца Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
А. Аляксандр Махнач SP

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews