Айцы піяры запрашаюць на духоўныя сустрэчы для юнакоў

З 7 па 9 лістапада ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць духоўныя сустрэчы для юнакоў ва ўзросце ад 15 гадоў. Духоўныя практыкаванні будуць прысвечаны разважанню над верай і жыццёвым пакліканнем.

Сустрэчы будзе праводзіць а. Аляксандр Махнач SP, душпастыр пакліканняў.

Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць паглыбіць сваю веру, умацаваць сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. У межах сустрэч будуць супольная малітва, разважанне над Святым Пісаннем, тэматычныя сустрэчы, размова са святаром. Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту стануць добрай магчымасцю слухаць Бога.

На сустрэчы запрашаюцца тыя, каму 15 гадоў і болей і хто жадае трапіць у атмасферу законнага жыцця, бліжэй пазнаёміцца з жыццём і душпастырствам Ордэна піяраў, харызмай якога з’яўляецца выхаванне і навучанне дзяцей і моладзі.

Жадаючым прыняць удзел у сустрэчах звяртацца да 6 лістапада ўключна на нумар
+375 29 789 06 27.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews