Сустрэча напярэдаднi Дня настаўнiка ў Лідзе

P1040302_thumb

5 кастрычнiка,  напярэдаднi Дня настаўнiка, адбылася сустрэча ў касцёле Св. Юзафа Каласанса настаўнiкаў сярэдняй школы №12, выхавацелей дзiцячых садкоў№24 и №37, якiя знаходзяцца ў мiкрараёне «Iндустрыяльным», i  iншых педагогаў   са святарамi таго ж касцёла, пiярамi - айцом Янам i айцом Андрэем, якiя iвыступiлi iнiцыятарамi дадзенай сустрэчы.

Прыемна, што дастатковая колькасць  педагогаў (усяго больш за 20 чалавек), сярод якiх i тыя, каторыя ўжо не працуюць у выхавальных и навучальных установах, i тыя, хто яшчэ не так даўно ўзялiся за гэтую нялёгкую справу, адгукнулiся на запрашэнне сустрэцца. 

Хочацца спадзявацца, гэта адбылося менавiта таму,  што i тых, i iншых  аб’ядноўвае адзiная  справа -  выхаванне маладога пакалення, справа, напраўленая  на ўмацаванне такiх чалавечых  каштоўнасцей як  павага да старэйшых людзей, дабро, сям’я, дабразычлiвыя  ўзаемаадносiны памiж сабой, на развiццё iншыхдухоўна-маральных, этычных  прынцыпаў жыцця.

Святары склалi ўсе ўмовы для таго, каб педагогi адчувалi сябе ўтульна, камфортна не толькi з пункту гледжання знешняга, бытавога, але i духоўнага. Сустрэча праходзiла ў рамках дабразычлiвасцi, узаемапаразумення, цёплай бяседы за чаем.

На працягу размовы педагогi дзялiлiся складанасцямi i цяжкасцямi, якiя ўзнiкаюць у працэсе выхавання сучаснай моладзi, скардзiлiся на  недастатковасць сродкаў выхавання, недахоп  людзей, якiя былi б неабыякавымi да лёсу маладога пакалення, да  таго, якое будучае чакае нашу краiну ў выглядзе сеняшнiх юнакоўi дзяўчат.

Удзельнiкi сустрэчы прыйшлi да адзiнага меркавання, што, дзеля таго каб працэс выхавання быў больш плённым, неаднабокiм, больш прадуктыўным, разнастайным,  павiнна аб’ядноўваць сiлы  ўстаноў адукацыi i  каталiцкай, а таксама праваслаўнай царквы.

Святары адказалi на ўсе пытаннi, якiя задавалi iм прысутнiчыя педагогi, паведалi шмат цiкавых павучальных гiсторый пра дзеяннi святых, адгукнулiся на разнастайныя просьбы, а таксама прапанавалi правядзенне шэрагу сустрэч з настаўнiкамi i выхавацелямi, наступная з якiх адбудзецца 21 снежня бягучага года, напярэдаднi свята Нараджэння Хрыстова.

Алена Сярко

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews