03.12.2024

У парафіі піярскай у Лідзе
(м-н Індустрыяльны)
абавязваюць наступныя нормы адносна прыняцца
святых сакрамантаў

I Сакрамант Намашчэнне хворых

Сям’я або апекун павінна паклапаціцца:
1. неадкладна паклікаць святара (не чакаць да самага канца, таму што гэты сакрамэнт не з’яўляецца сакрамэнтам «апошняга намашчэння», але «сакрамэнт вылячэння» )
2. падаць дакладны  адрас
3. калі ён знаходзіцца далёка, арганізаваць сродак транспорту або суправаджэнне для святара
4. канкрэтна вызначыць стан пацыента (напрыклад – ці хворы ў стане свядомасці, ці размаўляе, ці можа праглынуць, – гэта звязана з ягонай споведзю і прыняццем Святой Камуніі.)

II Сакрамант Хросту

Бацькі павінны паклапаціцца аб тым, каб хрышчэнне дзіцяці мела месца ў першыя тыдні ягонага жыцця або, калі дзіцяці пагражае небяспека смерці адразу.
Хрост дзіцяці, павінен адбыцца ў парафіі да якой належаць бацькі дзіцяці (мейсца жыхарства). Хрост ў іншай парафіі можа адбыцца з пісьмовай згоды пробашча ўласная парафіі.
З просьбай аб хросце звяртаецца маці, бацька ці праўны апекун дзіцяці.
Бацькі, якія хочуць, каб хрысціць дзіця павінны:
падайсці да сакрыстыі парафіі за два тыдні да хросту
Прынесці наступныя дакументы:
1. сведчанне нараджэння дзіцяці
2. дадзеныя бацькоў і хросных (імя, прозвішча, дата нараджэння, веравызнанне, месца жыхарства, даведку аб тым, што чалавек можа быць хростным “бярэцца ў сваёй парафіі па мейсцу жыхарства”)
3. сведчанне аб касёльным шлюбе
Бацькі і хросныя абавязаны:
1. прайсці катэхезу аб хрышчэнні
2. прыступіць да сакрамэнту споведзі перад хростам іх дзіцяці
3. хросныя бацькі павінны быць практыкуючымі вернікамі (католікі).
4. калі бацькі дзіцяці жывуць за межамі нашай парафіі, павінны ўзяць дазвол на хрост з уласнай парафіі.

III Сакрамант Шлюбу

Жаніх і нявеста павінны:
1.звярнуцца да святара за тры месяцы да шлюбу
2.удакладніць дату і час шлюбу
Прадставіць наступныя дакументы:
1. пасведчанне аб хрышчэнні  (бярэцца ў парафіі уласнага хросту, пасведчанне сапраўдна толькі на працягу 3 месяцаў з даты выдачы)
2. апошняе сведчанне з навукі рэлігіі або катэхезы
3. пасведчанне аб дашлюбных катэхезах
4. асабістыя дадзеныя
5. засвядчэнне аб  грамадзянскім шлюбе (калі ўжо ў шлюбе)
6. скласці прадшлюбны пратакол (робіцца  гэта разам са святаром)

*** *** ***

Пахаванне

Сям’я памерлага павінны падаць дакументы:
1. пасведчанне аб смерці памерлага
2. інфармацыю пра апошнія прынятыя сакрамэнты

Пакінуць адказ