Душпастырскія аб’явы Ліда ад 30 снежня

Душпастырскія аб’явы
Рыма-Каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП
Ліда-Індустрыяльны

Нядзеля Святой Сям’і
30 снежня 2012 г.

Сёння перажываем Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. На пратягу дня молімся за нашыя сем’і – аб святасці і патрэбных ласках.
З дапамогай Бога заканчваецца 2012 год. Заўтра – у панядзелак – 31 снежня запрашаем Вас на св. Імшу на 18.30, каб падзякаваць Богу за пражыты год і атрыманыя ласкі. Пасля св. Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
На гэтым тыдні будзем успамінаць:
01 студзеня (аўторак) – Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Нагадваем, што ў гэты дзень забараняецца выконваць цяжкія фізычныя працы (акрамя тых, што неабходны) і таксама кожны католік забавязаны ўдзульнічаць у св. Імшы. У нашым касцёле св. Імшы ў гэты дзень пройдуць а 10.00 і 18.30 гадзіне. Запрашаем!!!
02 студзеня (серада) – успамін святых Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, Біскупаў і Доктараў Касцёла.
03 студзеня (чацвер) – Першы чацвер месяца. Молімся ў гэты дзнь аб новых пакліканнях да святарства і жыцця ў законе. Запрашаем на св. Імшу на 18.30, якая будзе традыцыйна адпраўлена ў гэтай інтэнцыі. Пасля св. Імшы (як у кожны чацвер) адбудуцца малітвы аб пакліканнях перад выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
04 студзеня (пятніца) – Першая пятніца месяца – Запрашаем на Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса Свята.
05 студзеня (субота) – Першая субота месяца. Запрашаем на малітву за заступніцтвам Маці Божай.
06 студзеня (нядзеля) – Урачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі). Св. Імшы у гэты дзень будуць як у кожную нядзелю. На кожнай св. Імшы адбудзецц абрад асвячэння крэды і кадзідла.
I нядзеля месяца. Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадзіне адбудзецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы а 18.00 гадзіне – змена ружанцовых таямніцаў.
Усе ахвяры, якія будзем збіраць на тацу ў гэты дзень будуць перададзены на патрэбы нашай далейшай будовы. За складзеныя ахвяры ўжо сёння складваем словы шчырай падзякі.
Інтэнцыя ружанцовая у нашай парафіі на месяц судзень: за нашыя сем’і і за нашую парафію.
У сакрыстыі прымаем запісы на Каляду, якая адбудзецца ў студзені 2013 года.
У сакрыстыі вы можаце запісаць інтэнцыі св. Імшаў і набыць рэлігійныя рэчы. Асабліва заахвочваем да набыцця календароў на 2013 год (на польскай і беларускай мовах).
Пры выхадзе с касцела заахвочваем набываць каталіцкія газэты і часопісы.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews