Напярэдадні свята Божага Нараджэння

lampiony 2012 (3)_thumb

Усё бліжэй і бліжэй да Урачыстасці Божага Нараджэння і Каляд, а гэта значыць, што гэты час заўсёды напоўнены рознымі падзеямі.

І так, адна з такіх падзей адбылася 19 снежня ў Шчучыне і 24 снежня ў Лідзе. Адбылося падсумаванне конкурса на лепшы ліхтар, а таксама ўручэнне узнагарод для дзяцей і моладзі за прысутнасць на Раратах. Дзеці [і не толькі :) ] задзівілі ўсіх сваімі талантамі і здольнасцямі, каб зрабіць ліхтары. Адным словам – усе не абышліся без салодкіх падарункаў.

Яшчэ адно мерапрыемства адбылося ў той жа дзень 19 снежня. І гэта было калядная сустрэча для ўсей Літургічнай Службы Алтара (ЛСА). У пажаданнях было сказана шматлікія словы, але найбольш запомнілася для хлапчукоў пажаданне і просьба аб тым, што міністрант і лектар, павінен імкнуцца да таго, каб быць “тварам парафіі”. Пасля ламання аплаткай на міністрантай чакаў салодкі пачастунак.

Наступная падзея, адбылася 20 снежня. Гэта быў дзень сустрэчы піяраў, якія працуюць на Беларусі. Сустрэча была прысвечана перажыванню супольнай Вігіліі Божага Нараджэння. У гэтым годзе піяры сустрэліся ў Лідзе. З пачатку была супольная малітва і аднаўленне манаскіх шлюбаў. Потым усе паламаліся аплаткай, складаючы сабе пажаданні. Супольная вігілійная вячэра і спеў калядак узбагацілі нашу сувязь і прыблізілі нас да Бога.

Таксама на працягу астатняга тыдня (з 17 пасля 22 снежня) у Лідзе праходзілі аплатковыя спатканні для ўсіх, хто ўдзельнічае ў занятках рэлігіі. Дзякуючы такой магчымасці дзяці і моладзь змаглі ўбачыць, як павінна выглядаць малітва перад Вячэрай Вігілійнай і зазнаёміцца з традыцыямі, звязаных са святкаваннем Калядаў.

Яшчэ адной падзеяй гэтых дзён – была споведзь у нашых парафіях. У Лідзе споведзь адбылася 20 снежня, а ў Шчучыне – 21 снежня. Гэтыя дні супалі з так распаўсюджаным праз шматлікіх людзей “канцом свету” :) Напэўна менавіта гэтая падзея парушыла сэрцы вернікаў, якія ў такой вялікай колькасці прыступілі да сакраманту споведзі :)

Айцы Піяры, якія працуюць на Беларусі віншуюць з надыходзячымі Святамі і жадаюць, каб гэтыя Святы былі поўныя цяпла і прабачэння :)

 

 

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews