Бэтлеемскі Агонь у Лідскіх Піяраў

vifleemskij_ogon

22 снежня падчас Святой Імшы  а 10.00  у наш парафіяльны касцёл разам з скаўтамi ўрачыста  прыбыў Бэтлеемскі Агонь, якi  апасля Iмшы верныя забралi да дому на  Вiгiлiю

Божае святло прыйшло ў цемру свету пазначанага грахом больш за 2000 год назад – у Бэтлееме юдэйскім нарадзіўся Божы Сын. З таго часу гэтае месца стала сімвалам дэлікатнага, пакорнага ўваходу Бога ў чалавечую гісторыю, Бога, які нясе чалавеку Святло веры і цеплыню любові. Прымаючы гэты Агонь, які сімвалізуе Бога – Святло свету, і несучы яго ў свае дамы, хрысціяне як быццам бы далучаюцца да гэтых цудадзейных Святла і Цяпла. Запрашаем, вас, дарагія парафіяне, ўзяць гэтае святло ў свае дамы і не толькі агонь прывезены з Бэтлеему, але над ўсё Святло Праўдзівае – Езуса Хрыста, Божага Сына.
Няхай гэты агеньчык, які будзе гарэць на вігілійным стале, кіруе вашыя сэрцы і думкі да Божай любові, аб’яўленнай ў Божым Дзіцяці і да кожнага члена вашай сям’і, каб Божае Нараджэнне стала святам еднасці і Любові.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews