а. Петр Бялевіч у Лідзе

DSC04396_thumb

5 снежня 2012 года ў парафіі “Унебаўзяцця НМП” у Лідзе (м-н Ідустрыяльны) гасціў а. Пётр Антоні Бялевіч ОМІ з Маларыту. Святар прыехаў у Ліду з мэтай прэзентацыі каталіцкай літаратуры, а таксама хрысціянскага штодзенніка “Агенда Біблійная”, складальнікам якога з’яўляецца сам а. Петр. Большасць з прывезеных кніг былі прысвечаны тэме сям’і і тым праблемам, з якімі сутыкаецца сям’я ў сучаcным грамадстве (“Жить в гормонии с человеческой природой” Я.Пуликовский; «Стоит быть отцом» Я.Пуликовский; “Ведь это же ребенок! Свидетельства о трагедии аборта”). Была прадстаўлена таксама і дзіцячая каталіцкая літаратура (“Детям о Святой Мессе” о. Пётр Павлюкевич; “Подгоревшая шарлотка: рассказы для детей” Ева Штадтмюллер). Асаблівую цікавасць выклікаў у лідчан хрысціянскі штодзеннік: на кожны дзень складальнік падае ўрывак з Евангелля, а на нядзелю і святы – Першае і Другое чытанні. Прываблівае таксама і сучасны дызайн: прыгожая вокладка, каляровыя старонкі. Падобны штодзеннік можа стаць добрым падарункам для блізкіх і сяброў, як, дарэчы, і кожная з прадстаўленых кніг.

Акрамя усяго а. Пётр правёў сумесную малітву і прамовіў Слова Божае. Усім парафіянам запомніліся яго эмацыянальныя, змястоўныя і павучальныя казанні, якія былі прысвечаны сям’і. На прыкладзе ўласных бацькоў (якія паходзяць з Гродзеншчыны, але зараз пражываюць у Польшчы) святар паказаў, што дзіця – гэта дар Бога. Гэтую думку прапаведнік падкрэсліваў неаднаразова на працягу ўсёй прамовы. Самым страшным сямейным грахом будзе знішчэнне гэтага дару, ніхто не мае права распараджацца чужым жыццем, тым больш, жыццем безабароннага, яшчэ ненароджанага дзіцяці. Такая тэма а. Пятром была выбрана невыпадкова: 5 снежня Каталіцкі Касцел асабліва шчыра моліцца за жанчын, якія плануюць забіць сваё ненароджанае дзіця.

А. Петр падзяліўся з лідчанамі сваей запаветнай марай: пабудаваць невялікі касцел у Маларыце. Таму, набываючы кнігі, якія прывез а. Петр, парафіяне змаглі унесці свой маленькі ўклад у рэалізацыю вялікіх планаў светара.

 

 

 

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews