Прыдбай свячу на стол вігілійны — дапамажы патрабуючым.


Кожны год, нашая парафіі ажыццяўляюць акцыю «Свечка на стол Вігілійны», тым самым імкнучыся аказаць фінансавую дапамогу, каталіцкай дабрачыннай арганізацыі Карытас, якая займаецца дабрачыннай дзейнасцю сярод жывуць у нястачы. У гэтым годзе ў нашым касцёле таксама ёсць магчымасць набыць гэтую сімвалічную свечку на стол Вігілійны, а ў гэты спосаб, адчыняючы сваё сэрца на патрэбы церпячых, адкрыць яго на прышэсцце ў гэты свет Немаўляці — Хрыста.
Прыходзіць свята Божага Нараджэння і большасць з нас, сядзе за Вігілійны стол. Аднак у гэты момант, веруючы чалавек, не можа забыць і пра тое, што дзесці ў іншым мейсцы, ёсць людзі, якія  па тых ці іншых прычынах не могуць, падобна нам, радасна святкаваць вялікае свята Хрыстовага Нараджэння. Галеча, хвароба, адзінота — розныя бываюць прычыны — аднак кожны з нас мае магчымасць ім дапамагчы. Хай не ўсім і не заўсёды, хай не асабіста, але ўсё ж такі такая магчымасць ёсць.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews