Душпастырскія аб’явы Ліда ад 16 снежня

Душпастырскія аб’явы
Рыма-Каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП
Ліда-Індустрыяльны

3 Нядзеля Адвэнту
16 снежня 2012 г.

Сёння перажываем 3 Нядзелю Адвэнту. Пастарайцеся перажыць гэты святы час у цвярозасці і таксама зрабіць пастановы на час Адвэнту.
Сёння – пасля кожнай св. Імшы абудзецца благаслаўленне маці (жанчын), якія чакаюць патомства. Запрашаем!!!
На гэтым тыдні ад 19 да 22 снежня прыпадаюць Квартальныя Дні Малітваў аб святасці ў нашых сем’ях і хрысціанскім жыцці:
Падчас Адвэнту запрашаем на Рараты, штодзённа а 7.00 гадз. раніцы. Дзяцей і моладзь запрашаем у кожны панядзелак, сераду і пятніцу. Варта адказаць сабе на пытанне – ці я ўдзельнячаў хоць раз у гэтым годзе ў Раратах?…
На гэтым тыдні – 20 снежня – прыпадае у нашай парафіі – Дзень споведзі перад Святам Божага Нараджэння. Споведзь распачнецца ад 6.30 з раніцы да апошняга чалавека, які захоча паспавядацца. Пасля абеду ад 16 да 17 гадзіны запрашаем дзяцей і моладзь, а ад 17.30 – будзем спавядаць усіх дарослых. ШЧЫРА ЎСІХ ЗАПРАШАЕМ!!!
Выражаем словы падзякі тым асобам, якія запрасілі святара да хворых з нашай парафіі, каб мы маглі адведаць іх с капланскай паслугай.
У сакрыстыі прымаем запісы на Каляду ў студзені 2013 года.
У Сакрыстыі вы можаце запісаць інтэнцыі св. Імшаў і набыць рэлігійныя рэчы. Асабліва заахвочваем да набыцця календароў на 2013 год, свечак “Карытас”.
Нагадваем, што свечкі распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас” у Беларусі, ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
Пры выхадзе с касцела заахвочваем набываць каталіцкія газэты і часопісы.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews