Душпастырскія аб’явы Шчучын ад 9 снежня

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА II НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ

/Год C – 2012/

 

Рыма-каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

 

Сёння ва ўсіх касцёлах у Беларусі молімся за ахвярадаўцаў і дабрадзеяў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, асабліва за ахвярадаўцаў з Польшчы.

Нагадваем, што падчас Адвэнту ў буднія дні Рараты ў пн., ср, пт. а 19.00 гадз. — для дзяцей і моладзі; у аўт., чц., суб. а 10.00 гадз. — для дарослых. На Рараты прыходзім са свечкамі.

На гэтым тыдні:

 

13 снежня (аўторак) – у нашай парафіі Дзень Фацімскі. Пасля

св. Імшы а 10.00 гадз. на працягу цэлага дня адарацыя Найсв. Сакрамэнту паводле сталага парадку. У 18.15 супольны ружанец з просьбамі і падзякамі да Маці Божай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. фацімскае набажэнства.

У гэты Фацімскі Дзень, вячэрнюю св. Імшу ўзначаліць а. Антоні, францішканец з г. Гродна. Пасля св. Імшы две пані з нашай парафіі зложаць першыя шлюбы ў III Законе (Ордэне) св. Францішка. Айцец Антоні падчас казання раскажа пра III Закон св. Францішка. На сустрэчы ў кляштары пасля ўрычыстасці таксама можна будзе задаць пытанні адносна мэты існавання гэтага Закону. Нагадваю, што III Закон св. Францішка прызначаны для людзей свецкіх, не для законнікаў. Можа хто б хацеў паглыбляць сваё духоўнае жыццё ў духу св. Францішка, не пакідаючы сваю сям’ю альбо іншыя абавязкі, тады запрашаем на гэтую св. Імшу і сустрэчу з айцом Антонім пасля Імшы. Членам III Закона можа быць кожны свецкі католік ад 18 года жыцця.

 

14 снежня (серада) – успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.

 

16 снежня (нядзеля) — пасля св. Імшы а 11.30 благаславенства мам, якія чакаюць на нараджэнне дзіцяці.

 

  • Нагадваем, што гэта апошні тыдзень, калі запісваем у сакрыстыі хворых і старэйшых людзей, якія самі не могуць прыйсці ў касцёл, каб святары прыехалі да іх і ўдзялілі ім перад святамі адпаведніх сакрамэнтаў.

 

  • 21 снежня, у пятніцу праз 2 тыдні, рэкалекцыйны дзень. Дзень споведзі ў нашай парафіі. Падрабязны план Дня споведзі прадставім вашай увазе ў наступную нядзелю. Пра адвэнтовую споведзь перадайце ўсім сваім блізкім, знаёмым, суседзям, таксама і тым, хто рэдка ходзіць у нядзелю ў касцёл.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набываць каталіцкую прэсу. У сакрыстыі ёсць святочныя паштоўкі, аплаткі і свечкі на вігілійны стол. Нагадваем, што свечкі распаўсюджваюцца дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй Caritas у Беларусі, ахвяры за свечкі прызначаны на дапамогу дзецям якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews