Душпастырскія аб’явы Ліда ад 9 снежня

Душпастырскія аб’явы
Рыма-Каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП
Ліда-Індустрыяльны

2 Нядзеля Адвэнту
09 снежня 2012 г.

Сёння перажываем Другую Нядзелю Адвэнту. Пастарайцеся перажыць гэты святы час у цвярозасці і таксама зрабіць пастановы на час Адвэнту.
На гэтым тыдні будзем успамінаць:
13 снежня (чацвер) – Успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
14 снежня (пятніца) – Успамін св. Яна ад Крыжа, святара і доктара Касцёла.
У наступную нядзелю – 16 снежня – пасля кожнай св. Імшы абудзецца благаслаўленне маці (жанчын), якія чакаюць патомства. Запрашаем!!!
Падчас Адвэнту запрашаем на Рараты, штодзённа а 7.00 гадз. раніцы. Дзяцей і моладзь запрашаем у кожны панядзелак, сераду і пятніцу.
Дзень споведзі перад Святам Божага Нараджэння запланаваны на 20 снежня.
Да 15 снежня просім паведаміць аб хворых з нашай парафіі, каб мы маглі адвелаць іх с капланскай паслугай.
У сакрыстыі прымаем запісы на Каляду ў студзені 2013 года.
У Сакрыстыі вы можаце запісаць інтэнцыі св. Імшаў і набыць рэлігійныя рэчы. Асабліва заахвочваем да набыцця календароў на 2013 год, свечак “Карытас”.
Пры выхадзе с касцела заахвочваем набываць каталіцкія газэты і часопісы.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews