Душпастырскія аб’явы Шчучын ад 25 лістапада

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА  XXXIV ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ,

НЯДЗЕЛЮ ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ.

/Год B – 2012/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

  • Сёння распачынаем апошні тыдзень літургічнага года. У наступную нядзелю ўжо будзе 1 нядзеля Адвэнта. Дзякуем Вам за малітвы і складаныя ахвяры на патрэбы Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай Семінарыі.

 

На гэтым тыдні:

 

27 лістапада (аўторак) – свята Апекі св. Юзафа Каласанса. У гэты дзень молімся асаблівым чынам за Ордэн Піяраў, а таксама за настаўнікаў і школьнікаў.

30 лістапада (пятніца) – свята св. Андрэя, апостала.

1 снежня першая субота месяца. Пасля Імшы рана і ўвечары набажэнства да Беззаганнага Сэрца Найсв.ПМ.

2 снежня (нядзеля) – распачынаецца Адвэнт. Не забываем, што гэта асаблівы час, калі мы павінныя ўстрымлівацца ад забаваў і алкаголю і больш часу прызначыць на малітву і іншыя духоўныя практыкі. Наступная нядзеля таксама з’яўляецца першай нядзеляй месяца, Адарацыйнай. Пасля св. Імшы а 16.00 гадз. змена ружанцавых таямніцаў.

 

  • Св. Імшы за памерлых, запісаных на выпамінкі, на гэтым тыдні будуць:

-  панядзелак — 10.00

- серада, пятніца – 19.00

  • Гродзенскае душпастырства цвярозасці запрашае на рэкалекцыі цвярозасці з 30.11. па 2.12. у Гродна ў пабрыгідскім касцёле. Рэкалекцыі прызначаны для тых, хто зя’ўляецца залежным ад алкаголю альбо хто жыве з залежным ад алкаголю. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у сакрыстыі.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць каталіцкую прэсу. У сакрыстыі ёсць календары на 2013 год і святочныя аткрыткі. У наступную нядзелю падчас кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне аплатак і ўжо можна будзе іх набываць.

 

  • Цяпер яшчэ паслухаем дэкрэт аб абвяшчэнні нашага касцёла Санктуарыям Маці Божай Фацімскай.

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews