РАСПАРАДЖЭННЕ
аб атрыманні поўнага адпусту падчас Году веры
ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Апублікаваны паводле загаду Святога Айца Бэнэдыкта XVI 5 кастрычніка2012 г. Дэкрэт Апостальскай Пэнітэнцыярыі вызначае ўмовы атрымання поўнага адпусту – гэта азначае прабачэння часовых караў за грахі для сябе або кагосьці з памерлых – на працягу Году веры ад 11 кастрычніка2012 г. да 24 лістапада2013 г.
Святы Айцец пастанавіў, што акрамя звычайных умоваў, такіх як споведзь, св. Камунія, малітва ў інтэнцыі Папы, поўны адпуст могуць атрымаць вернікі, якія:
- кожны раз, калі прымуць удзел прынамсі ў трох гаміліях падчас святых місій ці прынамсі ў трох лекцыях аб навучанні Другога Ватыканскага Сабору або Катэхізісу Каталіцкага Касцёла ў любым касцёле або адпаведным для гэтага месцы;
- кожны раз калі наведаюць як пілігрымы адну з папскіх базылік або хрысціянскія катакомбы, катэдральны касцёл ці абранае праз мясцовага Ардынарыя месца для Году веры і дзе прымуць удзел у якім небудзь набажэнстве або правядуць адпаведны час на пабожным разважанні (медытацыі), завяршаючы малітвай «Ойча наш», вызнаннем веры ў любой дазволенай форме, а таксама памоляцца любой малітвай да Маці Божай, апосталаў ці святых апекуноў;
- кожны раз у вызначаных днях мясцовым Ардынарыем прымуць удзел у св. Імшы або Літургіі гадзінаў у якім нібудзь святым месцы, дадаючы вызнанне веры ў любой дазволенай форме.
- у любы дзень пабожона наведаюць баптыстэрый ці іншае месца, дзе цэлебруецца сакрамэнт хросту, і там адновяць абяцанні хросту ў любой дазволенай форме;
- калі па важных прычынах не могучы асабіста прыняць удзел ва ўрачыстых набажэнствах (нпр. па прычыне хваробы, старасці, знаходжання ў вязніцы і г.д.) яднаюцца духоўна ў думках з прысутнамі на іх вернікамі, асабліва пры праглядзе ці праслухоўванні тэле- ці радыётрансляцый з набажэнстваў, якія ўзначальвае Святы Айцец ці дыяцэзіяльны біскуп, молячыся малітвай “Ойча наш”, “Веру ў Бога” у любой дазволенай форме ці іншымі малітвамі, адпавядаючымі сэнсу і значэнню Года веры, а таксама ахвяроўваючы свае пакуты ці жыццёвыя цяжкасці.
У сувязі з выжэй сказаным пастанаўляю:
1). Месцамі Году веры, дзе можна атрымаць поўны адпуст з’яўляюцца Мінская архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, Санктуарый Божай Маці Будслаўскай. У іх павінна быць усталявана апаведная інфармацыя.
Месцамі атрымання адпусту таксама з’яўляюцца касцёлы і капліцы падчас знаходжання ў іх копіі цудоўнага абраза Божай Маці Будслаўскай з нагоды яе перэгрынацыі па парафіях архідыяцэзіі.
2). Днямі, калі можа атрымаць поўны адпуст прымаючы ўдзел святой Імшы або Літургіі гадзінаў з’яўляюцца:
урачыстасць усіх Святых;
урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету;
урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі;
урачыстасць Нараджэння Пана;
урачыстасць Багародзіцы Марыі;
урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў);
свята ахвяравання Езуса ў святыні (Грамніцы);
урачыстасць Звествання Пана;
нядзеля Мукі Пана (Пальмовая нядзеля);
урачыстасць Уваскрасення Пана (Пасха);
урачыстасць Спаслання Святога Духа;
урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела);
урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла;
урачыстасць Маці Божай Будслаўскай;
урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі;
свята Узвышэння Святога Крыжа;
свята св. Міхала арханёла.
3). У месцах Году веры пробашчы павінны паклапаціцца аб адпаведнай арганізацыі споведзі, каб усе жадаючыя маглі паяднацца з Богам і Касцёлам. У сувязі з гэтым абавязваю святароў суседніх парафій, асабліва ў Мінску, дапамагаць у гэтай так важнай пастырскай справе і ўзгодніць з пробашчамі месцаў Году веры графік паслугі ў канфесіянале.
4). Святарам, якія будуць спавядаць у гэтых месцах, удзяляю ўладу звальнення ад зарэзарваваных біскупу касцёльных караў in foro interno.
Усіх вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі давяраю апецы Маці Божай Будслаўскай і на Год веры, як год асаблівай Божай ласкі, благаслаўляю ў імя Айца, + і Сына, і Святога Духа.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Маглёўскі