Распараджэнне атрыманні поўнага адпусту падчас Году веры ў Гродзенскай Дыяцэзіі

ДЭКРЭТ гродзенскага біскупа
аб магчымасці атрымання ласкі поўнага адпусту ў Год Веры
ў Гродзенскай дыяцэзіі

 

Натхнёныя Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, каб у Год Веры мы знайшлі радасць, якая выплывае ад пастаяннага навяртання, а таксама для дасягнення збаўчых божых ласкаў для сябе і блізкіх памерлых, давайце выкарыстоўваць крыніцы ласкі поўнага адпусту, якая з’яўляецца багаццем духоўнай скарбніцы Касцёла.

У гэты час патрэбна імкнуцца часцей прыступаць да сакраманту святой Споведзі і для заслугі неба, у адпаведнасці з дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 14 верасня 2012 года, у Год Веры карыстацца магчымасцю атрымліваць ласкі поўнага адпусту, або прабачэнне Міласэрдным Богам часовых караў за грахі ўжо дараваныя. Гэты адпуст можна ахвяраваць як за сябе, так і для душы памерлых вернікаў.

У Год Веры (11.10.2012-24.11.2013) ёсць магчымасць атрымаць поўныя адпусты пры захаванні адпаведных умоваў (унутранае пастава поўнай адмовы ад усялякага граху, нават штодзённага; сакрамэнтальная споведзь, прыняцце Святой Камуніі і малітва ў інтэнцыях Святога Айца) у наступных акалічнасцях і месцах:

1. Слуханне, прынамсі, трох навукаў, якія будуць прамоўлены падчас святых місій, ці трох разважанняў аб дакументах II Ватыканскага Сабору або Катэхізіса Каталіцкага Касцёла.

 

2. Пілігрымка да адной з папскіх базылік у Рыме, хрысціянскіх катакомбаў, катэдральнага касцёла ці вызначаныя ардынарыем іншых святых месцаў, злучаная з удзелам у святых набажэнствах або прынамсі спыненнем на некаторы час для пабожнага разважання, закончанага адмаўленнем малітвы «Ойча наш» і “Апостальскага Сімвала веры”, а таксама заклікамі ў гонар Маці Божай і святых апосталаў або апекуноў, у залежнасці ад абставінаў часу і месца.

У Гродзенскай дыяцэзіі святымі месцамі ў Год веры, за наведвання якіх можна атрымаць поўны адпуст, я вызначаю:

у Гродна:

Катэдральны касцёл  і Малая базыліка Святога Францыска Ксаверыя

 

па-за Гродна:

Дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сям’яў у Тракелях

Санктуарый Пана Езуса Фрасаблівага ў Росі

Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі

Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шчучыне

Санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных у Барунах

 

3. Удзел ва ўрачыстай Эўхарыстыі, адпраўленай у Год веры, або ва ўрачыстай цэлебрацыі Літургіі гадзін, дадаючы адмаўленне “Апостальскага Сімвала веры” ва ўсіх парафіяльных касцёлах у наступныя дні:

 

Гадавіна асвячэння базылікі на Лятэране — 9 лістапада 2012

Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НМП — 8 снежня 2012

Свята навяртання святога Паўла — 25 студзеня 2013

Успамін Маці Божай з Люрда (Сусветны дзень хворых) — 11 лютага 2013

Урачыстасць Святога Юзафа — 19 сакавіка 2013

Урачыстасць Звеставання Панскага — 8 красавіка 2013

Свята Маці Божай Фацімскай — 13 мая 2013

Урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла — 29 чэрвеня 2013

Успамін  святой Ганны — 26 ліпеня 2013

Свята Перамянення Панскага — 6 жніўня 2013

Свята Узвышэння Святога Крыжа — 14 верасня 2013

Успамін благаслаўлёнага Папа Ян Павел II — 22 кастрычніка 2013

Урачыстасць Маці Божай Міласэрнасці — 16 лістапада 2013

 

4. Наведванне ў любы дзень кожным вернікам хросніцы або — калі яе няма — месца ўласнага хросту, а таксама аднаўленне абяцанняў хроста ў любой дазволенай форме.

 

5. Прыняцце ад дыяцэзіяльнага біскупа, на праве прывілея, Папскага Благаславення ў спалучэнні з магчымасцю атрымання поўнага адпусту з нагоды галоўнай цэлебрацыі Года Веры ў дзень урачыстага заканчэння Года веры ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету 24 лістапада 2013 г.

 

Вернікі, якія не змогуць удзельнічаць ва ўрачыстых набажэнствах, што будуць адпраўлены ў вызначаныя дні і ў пэўных месцах (зняволеныя, хворыя і сталыя людзі, а таксама тыя, хто клапоціцца аб іх у шпіталях, хоспісах і іншых дамах апекі), могуць атрымаць поўны адпуст пад звычайнымі ўмовамі, яднаючыся думкамі і духоўна з прысутнымі на тых набажэнствах вернікамі, асабліва пры праглядзе ці праслухоўванні тэле- ці радыётрансляцый, якія ўзначальвае Святы Айцец ці дыяцэзіяльны біскуп, адмаўляючы ва ўласным доме ці там, дзе яны знаходзяцца (калі гэта магчыма, у манастырскай, шпітальнай ці іншай капліцы), «Ойча наш» і « Апостальскі Сімвал веры» ў любой дазволенай форме ці іншыя малітвы для атрымання адпусту Года веры, а таксама ахвяроўваючы Богу свае пакуты і жыццёвыя цяжкасці.

 

На праве дадзенага прывілея ў Год веры ўдзяляю адначасова ўсім святарам, якія будуць спавядаць у Год веры ў святынях, вызначаных у пункце 2, уладу адпушчэння грахоў ў межах сакрамэнта з цэнзуры latae sententiae, неаб’яўленых і незасакрэчаных Апостальскай Сталіцай (гл. кан. 508 § 1 Кодэкса Кананічнага права).

 

Усіх на перажыванне Года веры ад усяго сэрца  благаслаўляю

                                                                       Аляксандр Кашкевіч

                                                                        Гродзенскі біскуп

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews