Малітва вучня

Найсвяцейшая Панна Марыя, імя якой змешчана на гербе ордэна піяраў, асаблівым чынам ушаноўваецца ордэнам як Апякунка, а таксама як КАРАЛЕВА ПАБОЖНЫХ ШКОЛАЎ.


О Найсвяцейшая Панна Марыя, дзякуючы Твайму пабожнаму заступніцтву незлічоная колькасць вучняў — неадукаваных і няздольных — дасягнула незвычайных поспехаў у ведах і пабожнасці. Да Цябе звяртаюся і прашу, каб Ты кіравала і апекавалася маім навучаннем. Няхай праз Тваё заступніцтва, о Маці Добрага Навучання, Дух Святы напаўняе маю душу святлом і моцай, разважнасцю і пакорай; няхай адорыць мяне добрай воляй, здольнасцю, памяццю, дастатковай лёгкасцю розуму, асабліва падатлівасцю сэрца, каб ва ўсіх сваіх учынках я мог кіравацца парадамі Божай Мудрасці.

Учыні, Марыя, каб пад Тваёй апекай і давяраючы вучэнню Касцёла я мог бяспечна, мужна і нястомна крочыць шляхам праўды і цноты так, каб пазнаць, палюбіць і навекі прыняць у сваё сэрца Сына Твайго, Пана нашага Езуса Хрыста. Амэн.

О Найсвяцейшая Панна Марыя, Маці Добрага Навучання, — маліся за нас!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews