Вяночак Дванаццаці Зорак

Вяночак Дванаццаці Зорак
на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі, складзены св. Юзафам дэ Каласансам

Праслаўляем, Цябе, о Найсвяцейшая Тройца, і дзякуем Табе, бо Ты паказала нам Панну Марыю, апранутую ў сонца, з месяцам пад нагамі і  вянком з дванаццаці зорак на Яе галаве.


Усе: На векі вечныя. Амэн.

Праслаўляем Цябе, Божа, Ойча Усемагутны, і дзякуем Табе, бо Ты абраў Марыю за сваю Дачку.

Усе:  Амэн. Ойча наш…

Няхай будзе праслаўлены Бог Айцец, які прызначыў Ёй быць Маці Божага Сына.

Усе:  Амэн. Вітай, Марыя…

Няхай будзе праслаўлены Бог Айцец, які захаваў Яе ад усялякага граху пры Яе беззаганным пачацці.

Усе:  Амэн. Вітай, Марыя…

Няхай будзе праслаўлены Бог Айцец, які ўпрыгожыў Яе ўсялякімі цнотамі пры Яе нараджэнні.

Усе: : Амэн. Вітай, Марыя…

Няхай будзе праслаўлены Бог Айцец, які даў Ёй за мужа і абранніка найчысцейшага св. Юзафа.

Усе:  Амэн. Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

 

 

Праслаўляем Цябе, Сыне Божы, і дзякуем Табе, бо Ты абраў Марыю за сваю Маці.

Усе:  Амэн. Ойча наш…

Няхай будзе праслаўлены Сын Божы, які ўцелавіўся ў Яе дзявічым улонні і ўзрастаў у ім дзевяць месяцаў.

Усе:  Амэн. Вітай, Марыя…

Няхай будзе праслаўлены Сын Божы, які нарадзіўся з Яе і ўчыніў, што Яна карміла Яго сваімі грудзьмі.

Усе:  Амэн. Вітай, Марыя…

Няхай будзе праслаўлены Сын Божы, які пажадаў, каб Яна выхоўвала Яго.

Усе:  Амэн. Вітай, Марыя…

Няхай будзе праслаўлены Сын Божы, які аб’явіў Ёй таямніцу адкуплення свету.

Усе: Амэн. Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

 

Праслаўляем Цябе, Дух Святы, і дзякуем Табе, бо Ты ўчыніў Марыю своёю Абранніцаю.

Усе:  Амэн. Ойча наш…

Няхай будзе праслаўлены Дух Святы, які Ёй першай аб’явіў сваё імя.

Усе:  Амэн. Вітай, Марыя…

Няхай будзе праслаўлены Дух Святы, які ўчыніў, што Марыя была адначасова Дзявіцай і Маці.

Усе:  Амэн. Вітай, Марыя…

Няхай будзе праслаўлены Дух Святы, які ўчыніў Яе жывою святыняю Найсвяцейшай Тройцы.

Усе:  Амэн. Вітай, Марыя…

Няхай будзе праслаўлены Дух Святы, які ўзвысіў Яе над усімі стварэннямі.

Усе:  Амэн. Вітай, Марыя… Хвала Айцу…

 

 

Молімся за святы Касцёл, аб еднасці хрысціянаў, аб спакоі і справядлівасці на свеце, а таксама аб навяртанні грэшнікаў:

Вітай, Каралева, Маці Міласэрнасці, жыццё, асалода і надзея наша, вітай! Да Цябе звяртаемся мы, выгнаннікі, сыны Евы, да Цябе

ўздыхаем, стогнучы і плачучы ў гэтай даліне пакутаў. Звярні на нас, Заступніца наша, Твае міласэрныя вочы, і Езуса, благаславёны

плод улоння Твайго, з’яві нам пасля выгнання гэтага. О ласкавая, о літасцівая, о салодкая Панна Марыя!

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews