Прапановы для цябе:
— калі ты хочаш больш даведацца пра харызму нашага ордэна, піярскую духоўнасць, працу…
— калі ты хочаш прыняць удзел у днях духоўных сустрэчаў, якія арганізоўваюцца на працягу ўсяго года, калі хочаш удзельнічаць у піярскіх вакацыях з Богам, рэкалекцыях, даведацца пра срокі і месцы іх правядзення…
— а можа, ты адчуваеш пакліканне (быць святаром, настаўнікам і манахам) і прагнеш падзяліцца сваімі сумненнямі і няўпэўненасцю…
— ці проста знаходзішся ў пошуках і разважаеш над сваім будучым — напішы!
Малітва аб пакліканнях у Ордэн Пабожных Школаў
Наймілейшы Езу, Ты сказаў: “Тое, што вы зрабiлi аднаму з гэтых братоў Маiх меншых, вы Мне зрабілі” і вучыў нас прасіць аб новых пакліканнях да абвяшчэння Евангелля, паўтараючы: “Прасіце Гаспадара жніва, каб выслаў працаўнікоў на жніво сваё”. Узглянь ласкава на дзяцей, якія яшчэ не ведаюць Цябе, і якія не маюць таго, хто адорыць іх хлебам мудрасці і пабожнасці. Запалі ў сэрцах многіх маладых людзей Божы агонь, які абудзіць у іх жаданне цалкам прысвяціць сябе хрысціянскаму выхаванню дзяцей і моладзі па прыкладу св. Юзафа дэ Каласанса, каб неўзабаве ўсе дзеці свету нястомна хвалілі Цябе разам з Айцом і Духам Святым. Амэн.
Душпастырства пакліканняў ордэна Айцоў Піяраў
г. Шчучын, вул. Савецкая, 1, 231513
e-mail: pijary@mail.ru – а. Аляксандр SP