Душпастырскія аб’явы Шчучын ад 21 кастрычніка

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

НА XXIX ЗВЫЧАЙНУЮ НЯДЗЕЛЮ

/Год B — 2012/

 

Рыма-Каталіцкая парафія св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Сёння Дзень малітвы за місіі і распачацце місійнага тыдня. Таксама ва ўсім Каталіцкім Касцёле сёння збіраюцца ахвяры на місійную дзейнасць Касцёла. У сувязі з гэтым, выходзячы з касцёла можна будзе злажыць ахвяры на гэты цэль. Частку з гэтых ахвяраў, згодна з традыцыяй, прызначым на дзейнасць парафіі ў Чавусах, у Магілёўскай вобласці, дзе працуюць айцы піяры, а. Гжэгож і а. Віталій Цыбульскі.

 

 

22 кастрычніка (панядзелак) – успамін благаслаўлёнага  Яна Паўла II, папы.

 

25 кастрычніка (чацвер) – дзень успаміну св. Юзафа Каласанса. Пасля св. Імшы набажэнства да св. Юзафа і пасля набажэнства сустрэча для моладзі.

 

28 кастрычніка (нядзеля) – ўрачыстасць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла. Ахвяры, якія будуць збірацца ў наступную нядзелю на тацу, будуць прызначаныя на патрэбы дыяцэзіі. 28 кастрычніка таксама дзень імянін кс. абп Тадэвуша Кандрусевіча.

 

  • 31 кастрычніка ружанец для моладзі ад 8 кл. і старэйшай будзе а 20.00 гадз. У гэты дзень будзем маліцца па скайпу разам з моладзю з Гродна, Ліды і Ашмян. Для дзяцей ружанец як заўсёды ў 19.30.

 

  • Ужо хутка будзем успамінаць усіх памерлых, таму сёння хачу падаць парадак працэсій і малітв на могілках, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай парафіі:

-       1 лістапада, чацвер, пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на каталіцкія могілкі.  2 лістапада, пятніца, пасля св. Імшы а 10.00 гадз. працэсія на праваслаўныя могілкі па вуліцы Цітова і на камунальныя, за аб’яздной. Таксама 2 лістапада у 15.30 адбудзецца св. Імша на могілках у в. Тапілішкі і асвячэнне гэтых жа могілак. 4 лістапада, нядзеля, у 13.30 св. Імша за ўсіх памерлых і працэсія на могілкі ў в. Барташы.

 

 

  • Нагадваем, што кожную сераду пасля св. Імшы а 19.00 гадз. праходзяць урокі рэлігіі, катэхеза для дарослых.
  • Нагадваем, што яшчэ можна перад і пасля кожнай св. Імшы, у сакрыстыі, запісваць памерлых на выпамінкі. Таксама не забудзьце, калі ласка, прыбраць могілкі перад святам Усіх Памерлых.

 

  • У сакрыстыі можна набываць лампадкі (знічы) на свята Ўсіх памерлых.

 

  • Запрашаю  наступную нядзелю таксама 15 хвілін перад св. Імшой, каб паслухаць наступныя параграфы з паслання Папы Рымскага на распачацце Года веры.

 

  • У канцы касцёла на століку можна набыць новы нумар газеты Слова жыцця і іншую каталіцкую прэсу. Кошт прэсы указаны на лісце бумагі, які прыклеены да слупа.

 

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews