Адкрыццё Года веры ў піяраў у Лідзе

14 кастрычніка 2012 г. у нядзелю адбылося адкрыццё Года веры ў піяраў у Лідзе. Святую Імшу ў піярскім касцёле ў Лідзе ўзначаліў пробашч а. Ян Осіповіч Sch.P., а ўдзел у літургіі прынялі шматлікія вернікі парафіі.
Па словах папы Бэнэдыкта XVI, Год веры павінен быць запрашэннем да сапраўднага і новага навяртання да Хрыста і часам місійнай дзейнасці на карысць новай евангелізацыі. Таксама гэты год павінен выявіць супольны абавязак хрысціян да новага адкрыцця і вывучэння асноўных праўдаў веры, якія знаходзяцца ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла. Аб гэтым нагадаў вернікам а. Ян падчас урачыстай Імшы.
Падчас св. Імшы адбыўся ўрачысты працэсійны ўваход, падчас якога ўнеслі Евангелле і Катэхізіс Каталіцкага Касцёла як крыніцы пазнавання і паглыблення веры.
Падчас літургіі было прачытана Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на Год веры, каб патлумачыць парафіянам сэнс гэтай падзеі.


Падчас святой Імшы адбыўся сакрамант хросту, падчас якога падкрэслівалася, што кожны з нас атрымлівае веру праз хрост. Бацькі з хроснымі маюць адказнасць за выхаванне дзяцей у веры. Сёння ёсць магчымасць паглыбляць сваю веру і пазнаваць навуку Касцёла.
Як і ў тысячы іншых каталіцкіх святынях па ўсім свеце, вернікі супольна адгаварылі «Сімвал веры». Гэтая малітва павінна стаць асаблівым вызнаннем веры ў Год веры.
На заканчэнне адбылася малітва аб плённым перажыванні Года веры. Гэта усё павінна дапамагчы лепш зразумець, як вера мае вялікае значэнне ў жыцці кожнага хрысціяніна, нагадаць пра тое, што з’яўляецца галоўным для веруючага чалавека.
Святая Імша закончылася урачыстым благаслаўленнем і малітвай аб новых пакліканнях да супольнасці піяраў (у рамах трываючага на свеце году пакліканняў у піяраў).

 

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews