
Вялікі Пост –
Запаведзі благаслаўлёнай Маці Тэрэзы
Падчас Вялікага Посту мне хочацца падзяліцца з вамі запаведзямі Маці Тэрэзы. Маці Тэрэза (нарадзілася 26 жніўня 1910 года ў Скоп’е — памерла 5 верасня 1997 года ў Калькуце, сапраўднае імя — Агнэс Гонджа Баяджыў) — каталіцкая Сястра Законная, якая вяла ў Індыі гуманітарную дзейнасць. З’яўляецца заснавальніцай каталіцкага ордэна Міласэрнасці, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру (1979). З 2003 года аднесена да ліку бласлаўлёных. Я ўпэўнены, што кожны знойдзе ў кожнай запаведзі штосьці для сябе.
Часам жыццё падае нам вельмі каштоўныя ўрокі, якія часам здаюцца нам выпрабаваннем. Мы вельмі часта незадаволеныя навакольным светам і людзьмі. Часам нам цяжка падняцца пасля чарговага упадку. Мы шукаем сэнс жыцця, так і не зразумеўшы, што само жыццё і з’яўляецца сэнсам.
«Людзі бываюць неразумныя, нелагічныя і эгаістычныя»;
Усё роўна прабачайце ім.
«Калі вы выяўлялі дабрыню, а людзі абвінавачвалі вас у тайных асабістых пабуджэннях»;
Усё роўна выяўляйце дабрыню.
«Калі вы дабіліся поспеху, то ў вас можа з’явіцца мноства ўяўных сяброў і сапраўдных ворагаў»;
Усё роўна дамагайцеся поспеху.
«Калі вы сумленныя і адкрытыя, то людзі будуць падманваць вас»;
Усё роўна будзьце сумленныя і адкрытыя.
«Тое, што вы будавалі гадамі, можа быць разбурана ўраптоўна»;
Усё роўна будуйце.
«Калі вы здабылі ціхамірнае шчасце, вам будуць зайздросціць»;
Усё роўна будзьце шчаслівыя.
«Дабро, якое вы стварылі сёння, людзі забудуць назаўтра»;
Усё роўна чыніце дабро.
«Дзяліцеся з людзьмі лепшым, што ў вас ёсць, і гэтага ніколі не будзе дастаткова»;
Усё роўна дзяліцеся самым лепшым, што ў вас ёсць.
«У рэшце рэшт, вы самі пераканайцеся, што ўсё гэта — паміж вамі і Богам»;
Усё роўна гэта ніколі не было паміж імі і вамі.
П.С. Агнэса Баяджыў вырашыла прысвяціць сябе місіянерскай дзейнасці ў 18-гадовым узросце. Маці Тэрэза працавала ў Індыі, у калькуцкіх трушчобах, у прытулках для паміраючых, сіротаў і пакінутых дзяцей, у шпіталях і школах. «Свету патрэбен хлеб, але любоў яму неабходна яшчэ больш», — сказала некалі Маці Тэрэза.
У кастрычніку 1950 г. у Калькуце Маці Тэрэза заснавала Кангрэгацыю Сясцёр Місіянерак Божай Любові, якою нязменна кіравала на працягу 47 гадоў.
Маці Тэрэза — Доктар honoris causa шматлікіх універсітэтаў. Яна ўзнагароджана прэміямі міру Яна XXІІІ (1968 г.), Джавахарлала Нэру (1972 г.), Нобелеўскай прэміяй міру (1979 г.), прэміяй ЮНЭСКА за заслугі ў галіне адукацыі дзеля міру (1993 г.). Памерла 5 верасня 1997 годзе ў Калькуце.
У 2003 г. папа Ян Павел ІІ далучыў Маці Тэрэзу Калькуцкую да ліку благаслаўлёных.