Група дзяцей і моладзі ужо трэці раз прымала ўдзел у Міжнароднай Парафіядзе Дзяцей і Моладзі ў Варшаве. На працягу двух тыдняў мы адпачывалі ў парафіяднам лагеры ў Параніне паблізу Закапанаў. Дзякуючы таму, што непадалёку былі Татры, мы хадзілі ў паход ў горы, у тым ліку на “Морске Око” і ў прытулак на “Халі Гонсіннецовэй”. Падчас наведвання Кракава мы не толькі пазнаёміліся з горадам, але і пабывалі ў Вышэйшай Духоўнай Семінырыі Айцоў Піяраў, а таксама ў Каталіцкім Ліцэі Айцоў Піяраў. Пасля наведалі святыню Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках і пабывалі ў піярскай парафіі ў Лапшах Ніжніх, што на Спішу. Мы убачылі забыткі ў Нядзіцы і правялі разам з дзецьмі з Лапш Ніжніх выдатны інтэграцыйны вечар каля вогнішча. Адбылася супольная вячэра каўбаскамі, печанымі на агні, усе пелі рэлігійныя песні, забаўляліся і гулялі ў розныя гульні. У рамках лагера, мы пабачылі ўсю прыгажосць Татр, Кракава, Спішу і Падгаля. Штодня мы перажывалі супольную св. Імшу і удзельнічалі ў малітвах на працягу дня, якія падрыхтоўвалі ўдзельнікі. Мы перажылі разам таксама і спартыўны дзень. Падчас Парафіяды мы наведалі музей Каперніка ў Варшаве, а ў рамках спартыўных спаборніцтваў заваявалі два медалі. Бронзу ў 1500 м выйграў Сыравежкін Павел і яшчэ адзін бранзовы медаль заваявала у настольным тэнісе Акуленка Марыя.