
Крыжовы Шлях так моцна асацыюецца і лучыцца з Вялікім Постам, што сёння без гэтага набажэнства цяжка ўявіць сабе перажыванне данага літургічнага перыяду. Аднак, мы нават не ўяўляем сабе, як доўга фарміравалася гэтае набажэнства. Хрысціяне, пераважна ад III ст., асаблівай апекай ахіналі ў Ерусаліме месцы, звязаныя з Мучаніцтвам і Смерцю Езуса Хрыста. Мнагакратна адведвалі іх пілігрымы, здзейсняючы пры гэтым розныя працэссіі, напрыклад з Аліўнага Сада на Галгофу. Чарговы этап у паўставанні набажэнства Крыжовага шляху трэба сааднесці з развіццём пасыйнай набажнасці, пачынаючы ад XI ст., аснаванай на разважанні Ранаў Хрыстовы. У Еўропе вялікі ўклад у гэтым кірунку зрабілі айцы францісканцы. Яны пасля крыжовых паходаў сталі апекунамі памятак, якія засталіся ў Святой Зямлі пасля Езуса з Назарэту. Перыяд сярэднявечча быў багата насычаны набажэнствамі пасыйнага характару.
Паўсюдным прызнаннем цешылася аддаванне пашаны ўпадкам Пана Езуса (часта лічылася, што іх было сем). Вернікі практыкавалі таксама набажэнствы, у якіх адбываліся ўспамін і разважанне Мучэнняў Пана, пры дзевяці, дванаццаці, а нават пры васемнаццаці стацыях. У Польшы Набажэнства Крыжовага Шляху існуе ад XVIIст. і да сённяшняга дня ажыўляе набажнасць вернікаў. З Польшы яно з’явілася і на Беларусь. Належы таксама ўспомніць і пра кальварыйскія сцежкі, якія ўзносяцца пры многіх касцёлах.
Крыжовы шлях у той форме, якая вядома нам сёння, сфарміравалася ня пераломе XVII i XVIII стагоддзяў перш наперш у францісканскіх касцёлах. Да першай паловы XIX ст. нават існавалі агранічэнні ў размяшчэнні Крыжовых Шляхоў у святынях не адносячыхся да францісканскіх. Напэўна мала хто ведае, што гэтае набажэнства ажыцяўлялася не толькі па пятніцах, але і ў Нядзелі Вялікага Посту да таго самага часу, пакуль нядзельнае правядзенне Крыжовага Шляху не замянілі на пакутнае набажэнства ,,Песні жальбы”.
Цяпер падчас Вялікапостных набажэнствах Крыжовага Шляху мы разважаем Мучаніцтва Езуса Хрыста пры чатырнаццаці стацыях. Дзевяць з іх знаходзяць сваё адлюстраванне ў Евангельскіх апісаннях. Пазасталыя выправаджаюцца з біблейскіх тэкстаў, або маюць апакрыфічнае паходжанне (напрыклад спатканне Езуса з Веранікай, або колькасць упадкаў).