Аб’явы Ліда ад 26 лютага

Душпастырскія аб’явы

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця НМП

Ліда-Індустрыяльны

1 нядзеля Вялікіга Посту

26 лютага 2012 г.

 

  1. На гэтым тыдні:
    1. 01.03. – Чацвер – Першы чацвер месяца – Молімся ў гэты дзнь аб новых пакліканнях да святарства жыцця ў законе. Запрашаем на св. Імшу на 18.30, якая бедзе традыцыйна адпраўлена ў гэтай інтэнцыі. Пасля св. Імшы (як у кожны чацвер) адбудуцца малітвы аб пакліканнях перад выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
    2. 02.03. – Пятніца – Першая пятніца месяца – Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса – пасля св. Імшы а 18.30 гадзіне.
    3. 03.03. – Субота – Першая субота месяца – Набажэнства да Непакалянага Сэрца Маці Божай – пасля св. Імшы а 18.30 гадзіне.
    4. 04.03. – Нядзеля – Першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 гадзіне – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля св. Імшы а 18.00 гадзіне – змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на сакавік – у інтэнцыі вялікоднай споведзі – каб як найбольш нашых парафянаў змагло паспавядацца за гэты Вялікі Пост і перыяд Вялікоднай споведзі.

Усе ахвяры, якія будзем збіраць на тацу ў гэты дзнь будуць перададзны на патрэбы нашай далейшай будовы. За складзеныя ахвяры ўжо сёння складваем словы шчырай падзякі.

  1. На гэтым тыдні распачаўся перыяд Вялікага Посту. Заахвочваем зрабіць розныя пастановы на гэты перыяд Вялікага Посту і пастарацца іх выканаць.
  2. Запрашаем і заклікаем вас прыняць удзел у набажэнствах, звязаных з перыядам Вялікага Посту –
    1. Песні Жальбы – ў кожную нядзелю Вялікага посту, перад імшой у вечары – а гадзшне 17.30
    2. Крыжовы шлях – ў кожную пятніцу Вялікага паста –

раніцай         – пасля імшы з раніцы а гадзіне – 9.30;

у вечары       – а гадзіне 17.00 — для дзяцей і моладзі;

– пасля імшы у вечары а гадзіне – 19.00.

Калі хтосьці па якой-небудзь прычыне не зможа ўдзельнічаць разам ў касцеле у гэтых Набажэнствах Вялікага Посту – шчыра заахвочваем адпраўляць гэтыя Набаженства ў сваіх дамах.

За ўдзел ў Набажэнствах – Песнях Жальбы і Крыжовага падчас Вялікага Посту, мы можаме атрымаць поўную індульгенцыю (зупэлны адпуст) – адпушчэнне він і пакарання за грахі. Гэты адпуст можна ахвяраваць альбо за сваю душу, альбо за адну душу пасерлую.

  1. Велікапостныя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць традыцыйна на V Нядзелі Вялікага посту — панядзелак, аўторак і сераду — 26, 27, 28 сакавіка. Дзень споведзі запланаваны ў нашым прыходзе – ў аўторак — 27 красавіка. За ўдзел ў велікапостных рэкалекцыях можна таксама атрымаць поўную індульгенцыю (зупэлны адпуст).
  2. Мы пачынаем Вялікі пост, і пачынаецца перыяд велікоднай споведзі. Яна будзе доўжыцца больш за тры месяцы. Давайце ў гэты час пастараемся пайсці да споведзі і Святой Камуніі, каб выканаць запаведзь Касцельную, якая абавязвае нас да споведзі і Святой Камуніі Вялікоднай.
  3. Звяртаемся да Вас с просьбай, аб тым каб мы паклапаціліся за хворымі і адзінокімі, каб пазваць святвра, каб іх паспавядаць і удзяліць Сакраманту Намашчэння Хворых. Пастарайцеся не адкладаць гэтага на астатак. Ім бліжэй да Святаў, тым часцей мы бедзем выязжаць спавядаць у іншыя касцелы і бедзе цяжэй пад’ехаць да хворых. Таму звяртаемся да Вас с просьбай, каб мы адведалі нашых хворых і церпячых да 20 сакавіка. Дзякуем Вам за зразуменне.
  4. Перад алтаром стаіць скарбонка, дзе вы можаце скласці ахвяры на кветкі на Свята Пасхі.
  5.  У Сакрыстыі вы можаце запісаць інтэнцыі св. Імшаў.
  6. У Сакрыстыі прымаем таксама ахвяры на аграджэнне каля нашага касцела. Мы дзякуем тым сем’ям, якія прынеслі свае ахвяры.
  7. Пры выхадзе с касцела заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу. Свежы выпуск «Слова жыцця», «Дыялог», «Ave Maria» і іншыя каталіцкія часопісы і газеты – сардэчна запрашаем.

Написать ответ

Вы должны войти для возможности оставлять коментарии

Thanx: Mirnews