10.11.2026
IMG_9451_thumb

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ХXXI Звычайную Нядзелю /A/

01.11.2026г.

  • Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: за памерлых удзельнікаў Жывога Ружанца, за ўсіх, хто загінуў у войнах і катастрофах ва ўсім свеце, а таксама за памерлых блізкіх нашаму сэрцу.
  • Ружанцовая малітва за памерлых (выпамінкі) сёння а 17:00 гадзіне.
  • Таксама сёння прыпадае 54-я гадавіна смерці а. Марыяна Чабаноўскага, піяра, які нёс душпастырскае служэнне ў Лідзе і быў пробашчам у парафіі ў м-не Слабада.

На гэтым тыдні:

  • 2 лістапада (пн) – успамін усіх памерлых вернікаў. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць а 9:00 і ў 18.30.
  • 4 лістапада (ср) – успамін св. Кáраля Барамея, біскупа.
  • 5 лістапада (чц) – дыяцэзіяльны дзень малітвы за спачылае духавенства. Гэта таксама першы чацвер месяца. На св. Імшы а 9:00 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
  • 6 лістапада (пт) – першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі.
  • 7 лістапада (сб) – гэта першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:30.
  • 7 лістапада распачнем 1-ы дзень навэнны перад Урачыстасцю НПМ Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.
  • Бліжэйшая складковая св. Імша аб здароўе праз заступніцтва Маці Божай, Нястомнай Дапамогі, адбудзецца 11 лістапада (ср) у 18:30.

Іншыя аб’явы:

  • Вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі могуць атрымаць  поўны адпуст, які можа быць ахвяраваны толькі за памерлых. Атрымаць можна толькі адзін адпуст на працягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца, прыняць Святую Камунію і наведаць мóгілкі.
  • Расклад выпамінкавай ружанцовай малітвы на гэтым тыдні можна знайсці на дошцы аб’яваў, у нашых сацыяльных сетках альбо на сайце pijary.info.
  • У школьнікаў распачаліся восеньскія канікулы. Таму, падчас канікул заняткаў па рэлігіі не будзе.
  • Нагадваем, што ў мінулым годзе ў нашай парафіі адбыліся Святыя Місіі. Паводле звычаю, праз год праводзіцца іх аднаўленне (рэнавацыя). Гэта асаблівы час для рахунку сумлення і роздуму над тым, якія змены адбыліся ў нашым супольным і асабістым жыцці. Рэнавацыя Місій, якую правядуць айцы рэдэмптарысты, будзе трываць чатыры дні: з 22 па 25 лістапада. Шчыра запрашаем кожнага далучыцца да супольнай малітвы і духоўнага аднаўлення!
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ахвяраванні, складзеныя на выпамінкі. Дзякуем таксама ўдзельнікам Ружанцовых колаў за арганізацыю і правядзенне ружанцовай малітвы на працягу ўсяго кастрычніка. Усім жадаем добрага новага тыдня.

Пакінуць адказ