10.11.2026
shc3

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

cв. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

XXXІ Звычайную Нядзелю /А/

01.11.2026

  • Сёння 1 лістапада – Каталіцкі Касцёл адзначае Урачыстасць Усіх Святых. Сёння вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ўшаноўваюць усіх святых — як вядомых, так і невядомых, — якія ўжо дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у вечнасці. Сёння таксама першая нядзеля месяца. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля благаслаўлення распачнецца працэсія на каталіцкія могілкі па      вул. Рачной. Сёння не будзе св. Імшы а 11.30. Таму, дзецям трэба прыйсці на св. Імшу а іншай гадзіне. А 15.00 распачнецца выпамíнкавы ружанец і а 16.00 – св. Імша за памерлых. Пасля св. Імшы будзе змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: Малітва за памерлых членаў Жывога ружанца, за загінулых у войнах па ўсім свеце, а таксама за нашых блізкіх памерлых аб вечным жыцці для іх.
  • 2 лістапада (пн) – Успамін усіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень наведваем мóгілкі і молімся за памерлых.

Заўтра а 8.30 распачнецца выпамíнкавы ружанец і а 9.30 – св. Імша за памерлых. Пасля св. Імшы распачнецца працэсія на могілкі па вул. Цітова і за аб’яздной дарогай.

  • Выпамíнкавы ружанец і св. Імша за памерлых ў Барташах распачнецца сёння а 13.30.
  • Нагадваем, што з 1 па 8-а лістапада ў Касцёле трывае Актава ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Падчас актавы, Касцёл даé нам магчымасць атрымаць поўны адпуст, які можам ахвяраваць кожны дзень за аднаго памерлага і выключна 2 лістапада за двух памерлых.

Каб атрымаць поўны адпуст неабходна:

1) Быць католікам у стане асвячальнай ласкі г.зн. быць пасля споведзі;

2) Прыняць Св. Камунію;

3) Памаліцца ў інтэнцыях, у якіх моліцца Святы Айцец;

4) Наведаць любыя мóгілкі.

  • 4 лістапада (ср) – Успамін св. Кáраля Барамэя, біскупа.
  • 5 лістапада (чц) – Першы чацвер месяца. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца аб святарскіх і манаскіх пакліканнях.
  • 6 лістапада (пт) – Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі. Набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса будзе пасля св. Імшаў.
  • 7 лістапада (сб) – Першая субота месяца. У гэты дзень распачнем 1-ы дзень навэнны перад Урачыстасцю НПМ Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.

Выпамінкі на гэтым тыдні:

3 лістапада (ат) – 17.30 (ружанец) і а 18.30 св. Імша за памерлых.

4 лістапада (ср) – 8.30 (ружанец) і а 9.30 св. Імша за памерлых.

5 лістапада (чц) – 17.30 (ружанец) і а 18.30 св. Імша за памерлых.

6 лістапада (пт) – 8.30 (ружанец) і а 9.30 св. Імша за памерлых.

7 лістапада (сб) – 17.30 (ружанец) і а 18.30 св. Імша за памерлых.

8 лістапада (нд) – 15.00 (ружанец) і а 16.00 св. Імша за памерлых.

  • У школьнікаў распачаліся восеньскія канікулы, таму катэхетычныя заняткі для школьнікаў распачнуцца пасля канікул 9 лістапада (пн).
  • У сакрыстыі можна набываць лампадкі, укладышы, календары на наступны год і іншыя дэвацыяналіі.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў і на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй усім Вам за прысутнасць, супольную малітву               і ахвяраванні. Жадаем усім плённай малітвы падчас актавы малітвы за памерлых!

A + M + P + I

AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM

—————————–

ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ

Пакінуць адказ