ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХXX Звычайную Нядзелю /A/
25.10.2026г.
- Сёння ў Касцёле ўзгадваецца Гадавіна асвячэння ўласнага касцёла. Дзякуем Пану Богу за дар уласнай святыні і молімся за ўсіх святароў, ахвярадаўцаў і дарчынцаў нашай парафіі.
- Пасля св. Імшы а 11:30 (сёння) адбудзецца чарговая сустрэча для сямейных пар.
На гэтым тыдні:
- 28 кастрычніка (ср) – свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў.
- 31 кастрычніка (сб) – а 13:00 адбудзецца св. Імша і выпамíнкавы ружанец на мóгілках у Верх-Лідзе.
- 1 лістапада (нд) – Урачыстасць Усіх Святых. Ружанцовая малітва за памерлых (выпамінкі) будзе а 17:00 гадзіне.
- Таксама 1 лістапада прыпадае 54-я гадавіна смерці а. Марыяна Чабаноўскага, піяра, які нёс душпастырскае служэнне ў Лідзе і быў пробашчам у парафіі ў м-не Слабада.
- Наступная нядзеля – гэта першая нядзеля месяца (адарацыйная). Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: за памерлых удзельнікаў Жывога Ружанца, за ўсіх, хто загінуў у войнах і катастрофах ва ўсім свеце, а таксама за памерлых блізкіх нашаму сэрцу.
Іншыя аб’явы:
- На гэтым тыдні памятайма ў асабістых малітвах пра біскупа Уладзіміра Гуляя, які ў панядзелак адзначае другую гадавіну інгрэсу ў Гродзенскую катэдру, а таксама пра арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, які святкуе свае імяніны ў бліжэйшую сераду.
- Заўтра (у панядзелак) правесці ружанцовую малітву запрашаецца Ружа Стварыцеля (Stworzyciela), а ў пятніцу – Ружа Маці Божай Грамнічнай.
- Вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі могуць атрымаць поўны адпуст, які можа быць ахвяраваны толькі за памерлых. Атрымаць можна толькі адзін адпуст на працягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца, прыняць Святую Камунію і наведаць мóгілкі.
- У касцёльным кіёску можна набываць лампадкі і календары на наступны год.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і ўсім жадаем добрага новага тыдня.
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці Накладовіч Валянціна. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…
