10.11.2026
shc3

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

cв. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

 XXX Нядзелю /А/

Урачыстасць гадавіны асвячэння ўласнага касцёла

25.10.2026 г.

  • Сёння ў Касцёле Урачыстасць гадавіны пасвячэння ўласнага касцёла. Таму і наша парафія сёння дзякуе Пану Богу за дар уласнай святыні. Памятайма сёння ў нашых малітвах аб святарах, якія служылі і сёння служаць у нашым касцёле, аб ахвярадаўцах, а для памерлых выпрóшвайма ласку вечнага жыцця.
  • 26 кастрычніка (пн) – Другая гадавіна інгрэсу біскупа Уладзíміра. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за нашага пастыра біскупа Уладзіміра.
  • 28 кастрычніка (ср) – Свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, Апосталаў.У гэты дзень у сваіх малітвах памятайма пра арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды яго імянін.
  • 31 кастрычніка (сб) завяршаецца месяц ружанцовай малітвы. Запрашаем на супольны ружанец штодзённа а 18.00.
  • Да 31 кастрычніка ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі.
  • Усе мы павінны паклапаціцца, каб перад надыходзячай Урачыстасцю Усіх святых і ўспамінам Усіх памерлых прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх. Годным успамінам аб памерлых з’яўляецца запалены на магіле зніч (лампадка) і кветкі, але перш за ўсё — гэта наша малітва і прыняцце Святой Камуніі                 ў інтэнцыі памерлых.
  • Наша парафія атрымала афіцыйны дазвол ад мясцовай улады на публічнае правядзенне працэсій, таму, бяспечна зможам правесці нашы традыцыйныя працэсіі 1 і 2 лістапада.
  • 1 лістапада (нд) – Каталіцкі Касцёл адзначае Урачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ўшаноўваюць усіх святых — як вядомых, так і невядомых, — якія ўжо дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у вечнасці. У сувязі з першай нядзеляй месяца, пасля       св. Імшы а 10.00 адбудзецца кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля благаслаўлення распачнецца працэсія на каталіцкія могілкі па вул. Рачной. Не будзе св. Імшы а 11.30. Таму, дзецям, трэба будзе прыйсці на св.Імшу а іншай гадзіне. А 15.00 распачнецца выпамíнкавы ружанец і а 16.00 – св. Імша за памерлых. Пасля св. Імшы будзе змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: Малітва за памерлых членаў Жывога ружанца, за загінулых у войнах па ўсім свеце,                   а таксама за нашых блізкіх памерлых аб вечным жыцці для іх.
  • 2 лістапада (пн) – Успамін усіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень наведваем мóгілкі і асаблівым чынам молімся за памерлых. У гэты дзень у нашым касцёле: а 8.30 распачнецца выпамíнкавы ружанец за памерлых і а 9.30 –           св. Імша.Пасля св. Імшы а 10.30 гадз. распачнецца працэсія на могілкі па вул. Цітова іна камунальныя могілкі за аб’яздной дарогай.
  • Выпамінкі і св. Імша на мóгілках у Тапілішках адбудуцца             ў суботу (31 кастрычніка) а 11.00, а ў Барташах у нядзелю                   (1 лістапада) а 13.30.
  • З 1 па 8 лістапада ў Касцёле будзе Актава ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў.
  • Памятайма, што падчас Актавы малітвы за памерлых, Касцёл даé нам магчымасць атрымаць поўны адпуст або на працягу года частковы адпуст.

Варта ўзгадаць пра тое, чым з’яўляецца поўны адпуст і частковы адпуст.

Падчас споведзі Бог праз паслугу святара адпускае чалавеку вінý за грахі, але наступствы граху застаюцца (г.зн. часóвае пакарáнне).

Поўны адпуст — гэта калі чалавеку цалкам прабачаецца гэтае часовае пакаранне.

Мы – як католікі, верым, што калі ахвяруем адпуст за памерлага, то ён поўнасцю ачышчаецца з грахоў і ідзе ў вечнае жыццё.

Атрымаць поўны адпуст — гэта значыць ліквідавáць наступствы граху.

Каб атрымаць поўны адпуст неабходна:

1) Быць католікам у стане асвячальнай ласкі г.зн. быць пасля споведзі (неабавязкова спавядацца менавіта ў гэты дзень — можна зрабіць гэта загадзя);

2) Прыняць св. Камунію;

3) Памаліцца ў інтэнцыях, у якіх моліцца Папа Леў XIV;

4) Наведаць мóгілкі.

Частковы адпуст — гэта, па сутнасці, кожная наша малітва, напр. ружанец ці літанія. Ахвяруючы гэтыя малітвы за памерлых на працягу ўсяго года, мы набліжаем іх збаўленне.

Падчас Актавы ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў           (1-8 лістапада), адпуст можна атрымаць толькі за аднаго памерлага (на працягу дня). Нашы малітвы і адпуст ніколі не бываюць марнымі: нават калі мы не ахвяруем іх за кагосьці канкрэтна, Пан Езус «накіруе» іх у інтэнцыі тых, каму гэта неабходна. Што тычыцца 2 лістапада (Дня ўсіх памерлых вернікаў), за пабожны ўдзел у св. Імшы і малітву за памерлых можна атрымаць поўны адпуст два разы, ахвяраваўшы яго за двух памерлых. Таксама вернік павінен мець намéр (інтэнцыю) атрымаць гэты адпуст. Калі такога ўсведамлення ў чалавека няма, то адпуст ён не атрымае.

  • У нашым касцёле маліцца за памерлых падчас выпамінкаў будзем да 15 лістапада ўключна.
  • У сакрыстыі можна набываць лампадкі (знічы), укладышы, календары на наступны год, а таксама іншыя дэвацыяналіі.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў і на інтэрнэт- старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем усім Вам за супольную малітву і складзеныя  ахвяраванні! Жадаем ўсім Вам добрага нядзельнага дня                  і благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ