ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХXIX Звычайную Нядзелю /A/
18.10.2026г.
- Перажываем Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызнáчаны на патрэбы місій. У інтэнцыі ўсіх місіянераў будзем таксама маліцца падчас сённяшняга набажэнства ружанцовага ў 17:30.
- Сёння ў касцёле пасля вячэрняй св. Імшы (прыкладна а 19:00 гадз.) адбудзецца сход для бацькоў тых дзяцей і моладзі, якія у гэтым годзе распачалі першы год падрыхтоўкі да І-й Св. Камуніі і першы год падрыхтоўкі да сакрамэнту бежмавання.
- Таксама сёння, праз заступніцтва св. Лукі, апякуна медыцынскай службы, молімся за ўрачоў, медыцынскіх сясцёр і ўвесь медперсанал бальніц і хоспісаў.
На гэтым тыдні:
- 25 кастрычніка – Урачыстаць гадавіны пасвячэння ўласнага касцёла. У гэты дзень будзем дзякаваць Пану Богу за дар уласнай святыні.
Іншыя аб’явы:
- Трывае месяц ружанцовай малітвы. Заахвочваем і запрашаем штодзённа да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях.
- У бліжэйшы панядзелак (заўтра) правесці ружанцовую малітву запрашаецца Ружа Маці Божай Грамнічнай, у пятніцу – Ружа св. Сям’і, а ў суботу – Ружа Стварыцеля (Stworzyciela).
- У наступную нядзелю, пасля св. Імшы а 11:30, адбудзецца чарговая сустрэча для сямейных пар.
- Да канца кастрычніка ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца і св. Імшаў з 1 па 8-е лістапада.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год, лампадкі і іншыя дэвацыяналіі.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні. Асабліва хочам падзякаваць усім, хто дапамог на мінулым тыдні прыбраць у касцёле.
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці Тумілевіч Віктар. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…
