Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
XXIX Звычайную Нядзелю /А/
18.10.2026 г.
- Сёння праз заступніцтва св. Лукі, апякуна медыцынскай службы, малімся за ўрачоў, медыцынскіх сясцёр і ўвесь медперсанал бальніц і хоспісаў. Таксама, сёння Сусветны місійны дзень. Збор ахвяраванняў падчас св. Імшаў прызначаны на патрэбы місій.
- Трывае месяц ружанцовай малітвы. Запрашаем штодзённа на ружанцовую малітву ў касцёле, а таксама заахвочваем маліцца ў сваіх сем’ях.У нашым касцёле ружанцовае набажэнства:
Штодзённа а 18.00. У нядзелю а 15.30.
Для дзяцей і моладзі: пн, ср, пта 18.00.
- 22 верасня (чц) – Успамін св. Яна Паўла ІІ, Папы.
- 25 верасня (сб) – Каласансаўскі дзень.Падчас св. Імшаў выпрошваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Запрашаем педагогаў і школьнікаў!
- У наступную нядзелю 25 кастрычніка – Урачыстаць гадавіны пасвячэння ўласнага касцёла. Таму і наша парафія ў гэты дзень будзе дзякаваць Пану Богу за дар уласнай святыні. Памятайма ў нашых малітвах пра ахвярадаўцаў і святароў звязаных з нашым касцёлам, а для памерлых выпрóшвайма ласку вечнага жыцця.
- Да 31 кастрычніка ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі.
- Мы ўсе павінны паклапаціцца, каб перад надыходзячай урачыстасцю Усіх святых і ўспамінам Усіх памерлых прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, і магчыма занядбалую магілу побач. Годным успамінам аб памерлых з’яўляецца запалены на магіле зніч (лампадка) і кветкі, але перш за ўсё — гэта наша малітва і прыняцце Святой Камуніі ў інтэнцыі памерлых.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на наступны 2027 год.
- У сакрыстыі можна набываць лампадкі, укладышы, календары на наступны год і іншыя дэвацыяналіі.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў і на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Дзякуем Вам за супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!
A + M + P + I
AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM
—————————–
ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ
