ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХXVIII Звычайную Нядзелю /A/
11.10.2026г.
- Сёння, пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца чарговая сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў.
На гэтым тыдні:
- 15 кастрычніка (чц) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.
- 16 кастрычніка (пт) – у Ордэне піяраў успамін бл. Пятра Касáні.
- 17 кастрычніка (сб) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
- 18 кастрычніка (наступная нядзеля) – Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія будуць збірацца падчас св. Імшаў, будуць прызначаны на патрэбы місій.
- Таксама ў наступную нядзелю, праз заступніцтва св. Лукі, апякуна медыцынскай службы, будзем маліцца за ўрачоў, медыцынскіх сясцёр і ўвесь медперсанал бальніц і хоспісаў.
Іншыя аб’явы:
- Трывае месяц ружанцовай малітвы. У бліжэйшы панядзелак (заўтра) правесці ружанцовую малітву запрашаецца Ружа св. Сям’і, у пятніцу – Ружа Стварыцеля (Stworzyciela), а ў суботу ружанец правядзе моладзь нашай парафіі.
- Да канца кастрычніка ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца і св. Імшаў з 1 па 8-е лістапада.
- У наступную нядзелю ў касцёле пасля вячэрняй св. Імшы (прыкладна а 19:00) адбудзецца сход для бацькоў тых дзяцей і моладзі, якія у гэтым годзе распачалі першы год падрыхтоўкі да І-й Св. Камуніі і першы год падрыхтоўкі да сакрамэнту бежмавання. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў!
- У нашай парафіі раз у месяц адбываюцца паказы хрысціянскіх фільмаў. Бліжэйшы прагляд (пасля летняга перапынку) запланаваны на гэтую суботу, 17 кастрычніка, у 19:30, у катэхетычным класе.
- Перад Алтаром знаходзіцца скарбонка, у якую, на просьбу кс. Біскупа Уладзіміра, можна скласці добраахвотнае ахвяраванне на патрэбы дыяцэзіяльнага душпастырства моладзі.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і ўсім жадаем добрага новага тыдня.
