10.11.2026
shc3

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

XXVIII Звычайную Нядзелю /А/

11.10.2026 г.

  • Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства:

Штодзённа а 18.00. У нядзелю а 15.30.

Для дзяцей і моладзі: пн, ср, пта 18.00.  

  • Сёння свае імяніны адзначае пробашчнашай парафіі а. Аляксандр з нагодыўспаміну св. Аляксандра Сáўлі, біскупа.Сёння а 14:00 будзе целебравацца св. Імша з нагоды імянінніка.13 кастрычніка пробашч адзначыць 20-годдзе святарскага пасвячэння. Таму, віншаваць пробашча з імянінамі і круглай датай святарства ад імя парафіі будзем 15 кастрычніка напрыканцы адпустовай урачыстасці ў гонар св. Тэрэзы Авільскай а 12:00.
  • У гэтыя дні ў нашай парафіі трывае навэнна да св. Тэрэзы ад Езуса. Сённяшняя (нядзельная) малітва ў чарговы дзень навэнны будзе на заканчэнне ружанца перад св. Імшой а 16.00.
  • 13 кастрычніка (ат) – Дзень Фацімскі і распачацце 40-гадзіннага набажэнства ў нашай парафіі. А 10.00 – Св. Імша ў інтэнцыі аб прыездзе Святога Айца ў Беларусь. Потым адбудзецца выстаўленне Найсв. Сакрамэнту. А 18.00 – распачнецца супольны ружанец                з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай           і ў інт. просьб і падзяк будзе цэлебравацца св. Імша а 18.30. Пасля      св. Імшы распачнецца Фацімскае набажэнства і Марыйная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі.

40-гадзіннае набажэнства ў нашай парафіі правядзе кс. кан. Юрый Марціновіч, асабісты сакратар біскупа эмэрыта Аляксандра Кашкевіча, прэс-сакратар і адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі, пробашч парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай ў Гродне (гэта м-н Ласосна і Баранавічы). Кс. Юрый будуе там новы касцёл. Таму, сваімі ахвяраваннямі ў гэтыя дні 40-гадзіннага набажэнства якія будуць збірацца падчас св. Імшаў, падтрымаем будаўніцтва новага касцёла.

Запрашаем усіх да ўдзелу на працягу трох дзён з 13 па 15 кастычніка на св. Імшы: раніцай а 9:30 або увечары а 18:30 каб памаліцца перад Найсв. Сакрамэнтам і паслухаць спецыяльную навуку. Калі ласка, знайдзіце час на сустрэчу з Богам ў Яго Слове і Эўхарыстыі.

  • У панядзелак (12 кастрычніка) пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца чарговая катэхеза для дарослых. Пачатак катэхезы а 19.00. Запрашаем!
  • 15 кастрычніка (чц) – Урачыстасць св. Тэрэзы ад Éзуса і заканчэнне 40-гадзіннага набажэнства. Гэта галоўны адпуст у нашай парафіі. У гэты дзень запрашаем усіх парафіян на ўрачыстую св. Імшу а 12.00 гадз., пасля якой адбудзецца Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. У гэты дзень яшчэ будзе св. Імша ўвечары, а 18.30. Раніцай 15 кастрычніка (чц) а 9.30 св. Імшы не будзе.
  • 16 кастрычніка (пт) – у Ордэне піяраў успамін бл. Пятра Казáні.
  • 17 кастрычніка (сб) – Успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа

і мучаніка.

  • У наступную нядзелю 18 кастрычніка, праз заступніцтва св. Лукі, апякуна медыцынскай службы, будзем маліцца за ўрачоў, медыцынскіх сясцёр і ўвесь медперсанал бальніц і хоспісаў. Гэта таксама Сусветны місійны дзень. Збор ахвяраванняў падчас               св. Імшаў у наступную нядзелю, прызначаны на патрэбы каталіцкіх місій.
  • Даканца кастрычніка перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі.
  • Запісваем інтэнцыісв. Імшаў на наступны 2027 г.
  • У сакрыстыі ёсць магчымасць набываць рэлігійныя рэчы, календары на 2027 г., свечкі, укладышы, а таксама лампадкі (знічы) на магілы памерлых. Набываючы лампадкі ў сакрыстыі, Вы падтрымліваеце свой парафіяльны касцёл. Вялікі дзякуй Вам за гэта!   
  • Ёсць новы нумар газеты“Слова Жыцця”. Заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Учора прайшоў суботнік па ўпарадкаванні прыкасцёльнай тэрыторыі перад парафіяльным адпустам. Усім тым хто дапамог, пробашч выказвае вялікую ўдзячнасць за ахвяраваны час для сваёй парафіі. Асаблівая падзяка транспарту! Прыйшло нас болей чым у мінулым годзе. Гэта рáдуе! Няхай добры Бог Вам аддзячыць!
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на нашай інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем за сумесную малітву і Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім добрай нядзелі!

Пакінуць адказ