10.11.2026
IMG_9451_thumb

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ХXVII Звычайную Нядзелю /A/

04.10.2026г.

  • Сёння – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: малітва за ўсіх жанчын і маці, каб яны з любоўю прымалі кожнае зачатае жыццё і клапаціліся аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей, не губляючы надзеі на тое, што іх намаганні прынясуць добры плён хрысціянскага жыцця ў іх сем’ях.
  • У Беларусі першая нядзеля кастрычніка – гэта дзень малітвы за выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.
  • Таксама, сёння а 13:00 у Лідскай Фары, адбудзецца ўрачыстая св. Імша з нагоды 30-й гадавіны смерці а. Станіслава Роека, якую ўзначаліць біскуп Уладзімір Гуляй.

На гэтым тыдні:

  • 5 кастрычніка (пн) – успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны.
  • 6 кастрычніка (ат) – падчас св. Імшы а 9:00 будзем маліцца за памерлых святароў піяраў (у чарговую гадавіну іх смерці): а. Станіслава Роека – шматгадовага пробашча Лідскага фарнага касцёла, і а. Гжэгажа Ксёнжка, які таксама ў свой час працаваў у Лідскай Фары. На св. Імшы ў 18:30 будзем маліцца за піяраў – як жывых, так і памерлых, – якія ў розныя гады неслі душпастырскае служэнне ў фарным касцёле.
  • 7 кастрычніка (ср) – успамін НПМ Ружанцовай.

Іншыя аб’явы:

  • Распачаўся месяц ружанцовай малітвы. У нашым касцёле ружанцовае набажэнства адбываецца штодзённа а 18:00 гадз., а ў нядзелю ў 17:30. Для дзяцей ружанец у аўторак, сераду і чацвер – у 9:30 (для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе), і а 18:00 (для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе).
  • У бліжэйшы панядзелак (заўтра) правесці ружанцовую малітву запрашаецца Ружа Стварыцеля (Stworzyciela), у пятніцу – Ружа св. Сям’і, а ў суботу – Ружа Маці Божай Грамнічнай.
  • Нагадваем, што на працягу месяца кастрычніка ў сакрыстыі можна падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. Вялікая просьба пісаць выразна прозвішчы і не скланяць імёны, а пісаць іх у назоўным склоне. Маліцца будзем на працягу актавы малітвы за памерлых падчас Ружанца і св. Імшы з 1 па 8-га лістапада. Св. Імша і ружанцовая малітва за памерлых на могілках у в. Верх-Ліда адбудзецца 31 кастрычніка (субота) а 13:00 гадз.
  • З 15 па 18 кастрычніка ў Росі адбудзецца курс хрысціянскага жыцця Cursillo. “Cursillo” (з ісп. “Маленькі курс хрысціянскага жыцця”) – інтэнсіўны трохдзённы курс, які дае магчымасць разгледзець фундаментальныя тэмы хрысціянскага ладу жыцця і паразважаць над тым, якім павінен быць хрысціянін ХХІ стагоддзя ў штодзённым жыцці.

Курс складаецца са сведчанняў жыццёвага досведу звычайных людзей, на аснове чаго праходзяць дыскусіі ў невялікіх групах. Сведчанні і абмен меркаваннямі чаргуюцца з песнямі, размовамі, перапынкамі і малітвай.

Курс прызначаны для ўсіх, хто хоча сур’ёзна зірнуць на сябе, сваё жыццё, адносіны з іншымі людзьмі і Богам.

У курсе таксама могуць удзельнічаць тыя, хто не з’яўляецца католікамі. Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў. Нумар тэлефона для запісу на згаданы курс можна даведацца ў сакрыстыі.

  • У наступную нядзелю, пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца чарговая сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў.
  • Перад Алтаром знаходзіцца скарбонка, у якую, на просьбу кс. Біскупа Уладзіміра, можна скласці добраахвотнае ахвяраванне на патрэбы дыяцэзіяльнага душпастырства моладзі.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і ўсім жадаем добрага новага тыдня.

Пакінуць адказ