Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXVІІ Звычайную Нядзелю /А/
04.10.2026 г.
- Сёння 4 кастрычніка – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі.
Напрыканцы св. Імшы а 16.00 будзе змена ружанцóвых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Малітва ў інтэнцыі ўсіх жанчын і маці, аб прыняцці кожнага зачатага дзіцяці і аб плённым рэлігійным выхаванні дзяцей.
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. Таму, асабліва памятайма ў сваіх малітвах пра ўсіх выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў, а для памерлых педагогаў выпрошвайма ласку вечнага жыцця.
- Трывае месяц ружанцóвай малітвы.
У нашым касцёле ружанцóвае набажэнства:
Штодзённа а 18.00. У нядзелю а 15.30.
Для дзяцей і моладзі: у пн, ср, пт– а 18.00. Запрашаем на супольную ружанцовую малітву ў касцёл, а таксама заахвочваем маліцца дома ў сваіх сем’ях.
- 5 кастрычніка (пн) – Успамін св. Фаўстыны Кавальскай, панны. Заўтра выключна не будзе катэхезы для дарослых. Наступная катэхеза будзе 12 кастрычніка (пн).
- 6 кастрычніка (ат) – Распачнем навэнну да св. Тэрэзы ад Езуса перад адпустам у нашай парафіі.
- 7 кастрычніка (ср) – Успамін НПМ Ружанцовай.
- 10 кастрычніка (сб) – У гэты дзень а 12.00 у Барýнах (Ашмянскі раён) адбудзецца Св. Імша з нагоды ўшанавання цудадзейнага абразá Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных. Сёння апошні дзень калі ў сакрыстыі можна запісацца жадаючым на паездку на гэтую ўрачыстасць у Барýнах.
Таксама, у суботу 10 кастрычніка а 10.45 на прыкасцёльнай тэрыторыі распачнецца парафіяльны суботнік напярэдадні 40-гадзіннага набажэнства і адпуста ў нашай парафіі. Просьба ўзяць з сабой граблі і венікі. Кс. пробашч запрашае парафіян прыйсці і дапамагчы ўпарадкаваць прыкасцёльную тэрыторыю. Працы хопіць усім хто прыйдзе. Сардэчна запрашаем!
- – у наступную нядзелю, свае імяніны адзначае пробашчнашай парафіі а. Аляксандр з нагодыўспаміну св. Аляксандра Сáўлі, біскупа.Таксама, 13 кастрычніка пробашч адзначыць 20-годдзе святарскага пасвячэння. Віншаваць пробашча з імянінамі і круглай датай святарства будзем 15 кастрычніка напрыканцы адпустовай урачыстасці ў гонар св. Тэрэзы Авільскай а 12:00.
- Прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Просьба прыходзіць у любы дзень перад або пасля св. Імшы на працягу ўсяго месяца кастрычніка.
- У сакрыстыі ёсць магчымасць набываць рэлігійныя рэчы, календары на наступны год, а таксама лампадкі на магілы нашых блізкіх памерлых. Набываючы лампадкі ў парафіяльным касцёле, сваімі ахвяраваннямі, Вы, матэрыяльна падтрымліваеце свой касцёл.
- Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Вялікі дзякуй тым парафіянам, якія на мінулым тыдні ахвяравалі кветкі для нашага касцёла. На гэтым тыдні просім прыносіць кветкі ў сакрыстыю менавіта ў чацвер перад або пасля св. Імшаў.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў абона інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй усім за супольную малітву і за Вашы ахвяраванні. Жадаем усім благаслаўлёнага і плённага новага тыдня!
