10.10.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ХXVI Звычайную Нядзелю /A/

27.09.2026г.

  • Cёння, пасля св. Імшы а 11:30, адбудзецца першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча для маладых сямейных пар.

На гэтым тыдні:

  • 28 верасня (пн) – успамін св. Вацлава, мучаніка.
  • 29 верасня (ат) – свята св. Арханёлаў – Міхала, Габрыэля і Рафала. Св. Арханёл Міхал з’яўляецца апякунам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Таму, у гэты дзень асабліва памятайма ў сваіх малітвах аб Пастырах і верніках Касцёла нашай краіны.
  • 30 верасня (ср) – успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла. Гэта таксама 2-я гадавіна абвяшчэння біскупа Уладзіміра Гуляя ардынарыем Гродзенскай дыяцэзіі.
  • 1 кастрычніка (чц) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны. Гэта таксама першы чацвер месяца. На св. Імшы а 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
  • 1 кастрычніка распачнем месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства будзе штодзённа а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30. Ружанцовае набажэнства для дзяцей будзе традыцыйна ў аўторак, сераду і чацвер. У 9:30 (пасля ранішняй св. Імшы) – ружанец для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18:00 (перад вячэрняй св. Імшой) – ружанец для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.
  • Запрашаем кола Жывога Ружанца да правядзення малітвы ружанцовай у гэтым месяцы па панядзелкам, пятніцам і суботам. У бліжэйшую пятніцу правесці малітву запрашаецца Ружа Маці Божай Грамнічнай, а суботу – Ружа св. Сям’і.
  • 2 кастрычніка (пт) – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў. Гэта таксама першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца на заканчэнне ружанцовага набажэнства. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі.
  • 3 кастрычніка (сб) – першая субота месяца. Складковая св. Імша за памерлых адбудзецца а 9:00, а набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца на заканчэнне ружанцовага набажэнства. Таксама ў суботу запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
  • 3 кастрычніка прыпадае чацвёртая гадавіна смерці а. Віктара Занеўскага. Св. Імша за спачылага святара ў нашым касцёле будзе а 18:30.
  • 4 кастрычніка – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсв. Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: малітва за ўсіх жанчын і маці, каб яны з любоўю прымалі кожнае зачатае жыццё і клапаціліся аб рэлігійным выхаванні сваіх дзяцей, не губляючы надзеі на тое, што іх намаганні прынясуць добры плён хрысціянскага жыцця ў іх сем’ях.
  • У Беларусі першая нядзеля кастрычніка – гэта дзень малітвы за выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.
  • Таксама, 4 кастрычніка а 13:00 у Лідскай Фары, адбудзецца ўрачыстая св. Імша з нагоды 30-й гадавіны смерці а. Станіслава Роека, якую ўзначаліць біскуп Уладзімір Гуляй.

Іншыя аб’явы:

  • Сёння на ўсіх святых Імшах гамілію да нас прамовіць кс. Андрэй Кеўліч, пробашч парафіі ў Чавусах. Выходзячы з Касцёла можна будзе падтрымаць фінансава душпастырскае служэнне кс. Андрэя на Магілёўшчыне і парафію, у якой ён служыць.
  • З 1 кастрычніка ў сакрыстыі можна будзе падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. На століку з газетамі ёсць спецыяльныя карткі, на якіх можна напісаць імёны памерлых. Вялікая просьба пісаць выразна прозвішчы і не скланяць імёны, а пісаць іх у назоўным склоне. Спачатку пішам прозвішча, а потым імёны. Маліцца будзем на працягу актавы малітвы за памерлых падчас Ружанца і св. Імшы з 1 па 8-га лістапада.
  • З 15 па 18 кастрычніка ў Росі адбудзецца курс хрысціянскага жыцця Cursillo. “Cursillo” (з ісп. “Маленькі курс хрысціянскага жыцця”) – інтэнсіўны трохдзённы курс, які дае магчымасць разгледзець фундаментальныя тэмы хрысціянскага ладу жыцця і паразважаць над тым, якім павінен быць хрысціянін ХХІ стагоддзя ў штодзённым жыцці.

Курс складаецца са сведчанняў жыццёвага досведу звычайных людзей, на аснове чаго праходзяць дыскусіі ў невялікіх групах. Сведчанні і абмен меркаваннямі чаргуюцца з песнямі, размовамі, перапынкамі і малітвай.

Курс прызначаны для ўсіх, хто хоча сур’ёзна зірнуць на сябе, сваё жыццё, адносіны з іншымі людзьмі і Богам.

У курсе таксама могуць удзельнічаць тыя, хто не з’яўляецца католікамі. Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў. Нумар тэлефона для запісу на згаданы курс можна даведацца ў сакрыстыі.

  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
  • У касцёльным кіёску можна набываць лампадкі і календары на 2027 год на бел. мове.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і ўсім жадаем добрага новага тыдня.

Пакінуць адказ