Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
XXVІ Звычайную нядзелю /А/
27.09.2026
- Сёння Сусветны дзень мігранта і бежанца.
Сустрэча для педагогаў адбудзецца сёння а 17.00 у класе.
- 28 верасня (пн) – Успамін св. Вацлава, мучаніка. Будзем маліцца за ўсіх, хто носіць імя Вацлаў (Вацлава) ці Вячаслаў (Вячаслава), выпрошваючы праз заступніцтва святога апякуна патрэбныя для іх ласкі ад Бога, а для памерлых – жыццё вечнае. Катэхеза для дарослых, распачнецца ўжо заўтра пасля вячэрняй св. Імшы а 19.00 у класе. Усіх ахвотных запрашаем!
- 29 верасня (ат) – Свята святых Мíхала, Габрыэля і Рáфала, Арханёлаў. Св. Арханёл Мíхал з’яўляецца апякýнам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Таму, у аўторак асабліва памятайма ў сваіх малітвах аб пастырах і верніках Касцёла нашай краіны.
- 30 верасня (ср) – Успамін св. Гераніма, святара і дК.
- 1 кастрычніка (чц) – Успамін св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны. Распачнецца месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства будзе штодзённа а 18.00, а ў нядзелю а 15.30.
Для дзяцей і моладзі ружанец будзе ў панядзелак, сераду і пятніцуа 18.00. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца аб святарскіх і манаскіх пакліканнях. Напрыканцы ружанца памолімся аб новыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця.
Заахвочваем і сардэчна запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама заахвочваем маліцца дома ў сваіх сем’ях.
- З 1 кастрычніка перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі можна будзе падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем з 1 да 15 лістапада – да ўрачыстасці НПМ Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці. Парадак выпамінкавай малітвы будзе такі як у мінулыя гады. На мóгілках выпамінкі будзем чытаць толькі ў Барташах і Тапілішках, а ўсе іншыя – у касцёле.
- 2 кастрычніка (пт) – Успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў. Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі: зранку з 9.15 і ўвечары з 18.15. Літанія ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца напрыканцы ружанцовай малітвы.
- 3 кастрычніка (сб) – Першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля св. Імшаў. У гэты дзень а 10.00 адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі а. Віктара Занеўскага ў 4-ю гадавіну смерці.
- 4 кастрычніка – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Малітва ў інтэнцыі ўсіх жанчын і маці, аб прыняцці кожнага зачатага дзіцяці і аб плённым рэлігійным выхаванні дзяцей.
У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. Таму, асаблівым чынам у гэты дзень будзем маліцца за ўсіх настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў.
- 10 кастрычніка а 12:00 ў Дыяцэзіяльным Санктуарыі ў Барýнах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца Св. Імша з нагоды ўшанавання абраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных. З нашай парафіі арганізоўваецца аўтобусная пілігрымка ў Барýны. Усіх ахвотных просім запісвацца з сённяшняга дня да наступнай нядзелі 4 кастрычніка (уключна).
- У сакрыстыі перад і пасля св. Імшы запісваем інтэнцыі на наступны 2027 г.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Шчырая падзяка парафіянам, якія на мінулым тыдні ахвяравалі кветкі для нашага касцёла. На гэтым тыдні заахвочваем прыносіць кветкі ў сакрыстыю ў чацвер перад ці пасля св. Імшаў.
- З сённяшняга дня ў сакрыстыі ўжо можна набываць лампадкі (знíчы). Заахвочваем Вас набываць знічы ў сваім касцёле, бо такім чынам матэрыяльна падтрымáеце свой парафіяльны касцёл. Ёсць ужо і календары на наступны год.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана дошцы аб’яў і на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Дзякуем усім за супольную малітву і за Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам благаслаўлёнага новага тыдня!
