ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХXV Звычайную Нядзелю /A/
20.09.2026г.
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
На гэтым тыдні:
- 21 верасня (пн) – свята св. Мацвея, апостала.
- 23 верасня (ср) – успамін св. Айца Піо, святара і законніка.
- 25 верасня (пт) – Каласансаўскі дзень. Падчас св. Імшаў будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.
- У наступную нядзелю, 27 верасня, на ўсіх святых Імшах гамілію да нас прамовіць кс. Андрэй Кеўліч, пробашч парафіі ў Чавусах. Выходзячы з Касцёла можна будзе падтрымаць фінансава душпастырскае служэнне кс. Андрэя на Магілёўшчыне і парафію, у якой ён служыць.
Іншыя аб’явы:
- Заўтра, 21 верасня, пасля летняга перапынку распачнуцца заняткі па рэлігіі для дарослых. Запрашаем!
- У наступную нядзелю адбудзецца першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча для маладых сямейных пар.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год на бел. мове.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні. Асабліва хочам падзякаваць усім, хто дапамог на мінулым тыдні прыбраць у касцёле.
- Усім жадаем добрага новага тыдня!
