Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXV Звычайную Нядзелю /А/
20.09.2026 г.
- Сёння збор ахвяраванняў падчас св. Імшаў прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- 21 верасня (пн) – Свята св. Мацвея, Апостала і Евангеліста.
- 22 верасня (ат) – У Ордэне піяраў успамін бл. а. Дыянізія Памплёны і 12-і паплечнікаў, мучанікаў пераследу за веру ў Іспаніі ў 1936 г.
- 23 верасня (ср) – Успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара і законніка. У гэты дзень свой 77-ы Дзень Нараджэння адзначыць б-п Аляксандр Кашкевіч. У гэты дзень асабліва памятайма ў сваіх малітвах пра кс. біскупа-эмэрыта.
- 25 верасня (пт) – У нашай парафіі – Каласáнсаўскі дзень. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за вучняў і настаўнікаў праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса. Сардэчна запрашаем на св. Імшы.
- верасня (сб) – Успамін святых Космы і Дам’яна, мучанікаў.
- (сб) – Успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.
- Першая сустрэча Біблійнага кола адбудзецца 26 верасня. Усіх ахвотных запрашаем у клас пасля вячэрняй св. Імшы!
- Першая сустрэча для каталіцкіх педагогаў адбудзецца ў класе ў наступную нядзелю 27 верасня а 17.00. Сардэчна запрашаем!
- Хто яшчэ са школьнікаў не запісаўся на катэхезу (урокі рэлігіі), пасля св. Імшы трэба прыйсці ў сакрыстыю і даведацца, калі трэба прыходзіць на заняткі.
- У сакрыстыі перад і пасля св. Імшаў запісваем інтэнцыі на 2027 г.
- Просім прыносіць кветкі, каб упрыгожваць алтары ў нашым касцёле. Вялікая просьба на гэтым тыдні прыносіць кветкі ў сакрыстыю ў чацвер перад або пасля св. Імшаў.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву і за Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам добрага нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня!
