ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХXIV Звычайную Нядзелю /A/
13.09.2026г.
- Сёння, пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца першая, у гэтым навучальным годзе, сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў.
На гэтым тыдні:
- 14 верасня (пн) – свята Узвышэння Св. Крыжа. Святая Імша ў нашым касцёле будзе (як і ў кожны панядзелак) а 18:30. Кс. Віталій Сідорка, пробашч Лідскай Фары, сардэчна запрашае ў гэты дзень на Адпустовую cв. Імшу, якая распачнецца там а 13:00 гадз.
- 15 верасня (ат) – успамін НПМ Балеснай.
- 16 верасня (ср) – успамін св. Карнэлія, Папы, і Цыпрыяна, біскупа і мучаніка.
- 18 верасня (пт) – успамін св. Станíслава Косткі, законніка.
- 19 верасня (сб) – у Каласансаўскай сям’і ўспамін Благаслаўлёных Сясцёр піярак, мучаніц грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
- Ахвяраванні складзеныя ў наступную нядзелю на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- На гэтым тыдні ў нашых асабістых малітвах будзем памятаць пра Святога Айца – Льва XIV. Заўтра, 14 верасня, Пантыфік адзначае свой 71 дзень нараджэння, а ў чацвер, 17 верасня, ён святкуе свае імяніны.
Іншыя аб’явы:
- Нагадваем, што першыя заняткі па рэлігіі для дарослых, пасля летняга перапынку, адбудуцца 21 верасня.
- Набіраецца група для дарослых і працуючай моладзі, якія па розных прычынах яшчэ не прынялі сакрамэнт бежмавання. Запісацца на заняткі можна ў сакрыстыі.
- З нашай парафіі арганізоўваецца аўтобусная пілігрымка па касцёлам шчучынскага дэканата (Ражанка, Старыя і Новыя Васілішкі, Жалудок, Ішчална, Шчучын). Запланаваны выезд адбудзецца ў суботу, 26 верасня. Запісвацца можна ў сакрыстыі да наступнай нядзелі.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год на бел. мове. Ёсць таксама новы нумар газеты „Слова Жыцця”.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці Амбражук Марыя. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…
