10.10.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХXІV Звычайную Нядзелю /А/

13.09.2026 г.

  • Сёння ў нашай парафіі Фацімскі дзень. А 15.15 – распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля            св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца Фацімскае набажэнства і Марыйная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі.
  • 14 верасня (пн) – Свята Узвышэння Святога Кры́жа. У гэты дзень Папа Леў XIV адзначыць свой 71-ы Дзень нараджэння. Памятайма ў сваіх малітвах пра Святога Айца.
  • 15 верасня (ат) – Успамін НПМ Балеснай.
  • 16 верасня (ср) – Успамін св. Карнэ́лія, папы, і Кіпрыя́на, біскупа, мучанікаў.
  • 17 верасня (чц) – У Ордэне піяраў успамін бл. Антонія Шварца, заснавальніка Кангрэгацыі Каласанці́наў. У гэты дзень Папа Леў XIV (чатырнáццаты) адзначыць сваé імяніны з нагоды ўспаміну святога Рóбэрта Бэлярмі́на, біскупа і дК. Памятайма ў сваіх малітвах пра пантыфіка.
  • 18 верасня (пт) – Успамін св. Стані́слава Косткі, законніка.
  • 19 верасня (сб) – У Каласансаўскай сям’і ўспамін Благаслаўлёных сясцёр піярак, мучаніц грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Праз іх заступніцтва будзем маліцца аб вернасці і мужнасці ў абвяшчэнні Валадарства Божай Любові.
  • У наступную нядзелю 20 верасня, збор ахвяраванняў падчас св. Імшаў прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
  • У нашай парафіі ўжо распачалáся катэхеза (урокі рэлігіі). Хто са школьнікаў яшчэ па нейкіх прычынах не запісаўся, калі ласка, трэба прыйсці ў сакрыстыю     і даведацца, а якой гадзіне прыходзіць на ўрок. Запісваем яшчэ хлапчукоў (пасля першай св. Камуніі) у кандыдаты ў міністранты. Зацікаўленых просім пасля    св. Імшы звяртацца да бр. Віктара ў сакрыстыі.
  • З 18 верасня (пт) у сакрыстыі перад і пасля св. Імшы будзем запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны2027 г.
  • Заахвочваем прыносіць кветкі, каб упрыгожваць наш касцёл. На гэтым тыдні кветкі прыносім у сакрыстыю ў пятніцу перад св. Імшамі раніцай ці ўвечары.
  • Выходзячы з касцёла заахвочваем набываць каталіцкую прэсу. Ёсць новы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця”.
  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву і за ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем Вам шчаслівага новага тыдня!

Пакінуць адказ