10.10.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ХXIII Звычайную Нядзелю /A/

06.09.2026г.

  • Сёння – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц верасень: за дзяцей і моладзь, каб праз рэгулярную катэхізацыю, імкнуліся лепш пазнаваць і любіць Бога, асабліва ў кожным чалавеку і ў супольнасці Касцёла.
  • Таксама сёння на св. Імшы а 11:30 адбудзецца благаслаўленне школьных прыладаў.

На гэтым тыдні:

  • 8 верасня (ат) – свята Нараджэння НПМ, напрыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.
  • 12 верасня (сб) – у Ордэне піяраў свята Найсвяцейшага імя Марыі.

Іншыя аб’явы:

  • На гэтым тыдні ўжо распачнуцца ўрокі па рэлігіі. Хто яшчэ са школьнікаў не запісаўся, можна гэта ўчыніць сёння пасля св. Імшы ў сакрыстыі. Першыя заняткі па рэлігіі для дарослых, пасля летняга перапынку, адбудуцца 21 верасня.
  • Таксама набіраецца група для дарослых і працуючай моладзі, якія па розных прычынах яшчэ не прынялі сакрамэнт бежмавання. Запісацца на заняткі можна да наступный нядзелі, уключна, у сакрыстыі.
  • Запрашаем у міністранты хлапчукоў пасля першай св. Камуніі, таксама дзяўчынкі ў дзіцячы хор.
  • З сённяшняга дня ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на 2027 г.
  • У наступную нядзелю, пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца першая, у гэтым навучальным годзе, сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў. Усіх ахвотных педагогаў сардэчна запрашаем!
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год на бел. мове.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці Кузьма Аляксандр. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…

Пакінуць адказ