09.09.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ХXII Звычайную Нядзелю /A/

30.08.2026г.

На гэтым тыдні:

  • 1 верасня (ат) – прыпадае 87-я гадавіна выбуху ІІ-й Сусветнай вайны. Молімся аб супакоі ў свеце, а таксама аб клопаце пра стварэнне з нагоды Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння.
  • 2 верасня (ср) –у 18:30, адбудзецца складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі.
  • 3 верасня (чц)успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла. Гэта таксама першы чацвер месяца. На св. Імшы ў 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
  • 4 верасня (пт)успамін бл. с. Стэллы і 10-ці паплечніц, мучаніц  з Навагрудка. Гэта таксама першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
  • 5 верасня (сб) першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
  • 6 верасняпершая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц верасень: за дзяцей і моладзь, каб праз рэгулярную катэхізацыю, імкнуліся лепш пазнаваць і любіць Бога, асабліва ў кожным чалавеку і ў супольнасці Касцёла.
  • Таксама ў наступную нядзелю на св. Імшы а 11:30 адбудзецца благаслаўленне школьных прыладаў. Сардэчна запрашаем усіх школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў прыняць благаслаўленне на новы навучальны год!

Іншыя аб’явы:

  • Запіс школьнікаў на катэхезу будзе адбывацца ў катэхетычным класе на працягу двух дзён: 1 і 2 верасня (ат і ср) з 11:00 да 13:30, з 14:00 да 17:30 і з 19:15 да 20:00. План заняткаў размешчаны на дошцы аб’яваў і на нашай інтэрнэт-старонцы.
  • Запрашаем у міністранты хлапчукоў пасля першай св. Камуніі, таксама дзяўчынкі і хлапчукоў у дзіцячы хор. Запісацца можна ў сакрыстыі або падчас запісу на ўрокі па рэлігіі.
  • Жадаючых пазнаваць Святое Пісанне і маліцца Словам Божым запрашаем на біблейскі гурток, у кожны чацвер у 19:30, у катэхетычны клас.
  • Ад наступнай нядзелі (6 верасня) будзе магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2027 г.
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год на бел. мове.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і ўсім жадаем добрага новага тыдня!

Пакінуць адказ