ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХXI Звычайную Нядзелю /A/
23.08.2026г.
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай Дыяцэзіі.
На гэтым тыдні:
- 24 жніўня (пн) – свята св. Барталамея, апостала. Cв. Імша ў гэты дзень, як і ў кожны панядзелак, будзе а 18:30.
- 25 жніўня (ат) – урачыстасць св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў. Наша парафіяльная супольнасць будзе перажываць чарговую адпустовую ўрачыстасць у сувязі з тытулам нашага касцёла ў гонар св. Юзафа Каласанса. Святыя Імшы будуць: а 9:00 і галоўная св. Імша (разам з Эўхарыстычнай працэсіяй) а 18:00.
- 26 жніўня (ср) – успамін НПМ Чэнстахоўскай.
- 27 жніўня (чц) – успамін св. Монікі.
- 28 жніўня (пт) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
- 29 жніўня (сб) – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
Іншыя аб’явы:
- Учора ў нашай парафіі закончыліся „Канікулы з Богам”. Выказваем словы ўдзячнасці ўсім выхавацелям за дапамогу ў правядзенні гэтага мерапрыемства. Удзельнічала ўсіх каля 400 асоб. Шчыра дзякуем таксама за ахвяраванні, якія былі складзены ў скарбонку на правядзенне „Канікул з Богам”.
- Хто можа, то просім заўтра ўвечары прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць наш касцёл на ўрачысасць св. Юзафа Каласанса.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву, за складзеныя ахвяраванні і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
